Навагрудскі замак

Замак
Навагрудскі замак
53°36′05″ пн. ш. 25°49′40″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль беларуская готыка
Дата заснавання XIII стагоддзе
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 411Г000404шыфр 411Г000404
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Навагрудскі замак. Рэканструкцыя В. Сташчанюка
Навагрудскі замак. 2006

Навагрудскі замак — замак у горадзе Навагрудак.

Пабудаваны ў XIV—XVI стагоддзях, ён быў адным з самых магутных на беларускіх землях. У яго сценах праходзілі дзяржаўныя сеймы, сустрэчы паслоў і каралёў. Гэта ўнікальнае збудаванне абароннага дойлідства сваёй эпохі размешчана на Замкавай гары, абкружанай ровам.

Архітэктура і стыль

Навагрудскі замак. 2006

Каменны замак у Наваградку складаецца з двух пляцовак: дзядзінца з рэшткамі каменнага замка і вакольнага горада (Малога замка). Устаноўлена, што з пачатку XI ст. і да сярэдзіны XIII ст. на валах старажытнага Навагрудка стаялі драўляныя сцены, якія аднаўляліся не менш за пяць разоў. У другой палавіне XIII ст. былі збудаваны моцныя дубовыя зрубы-гародні з двайной пярэдняй сценкай. Тады ж была ўзведзена першая каменная вежа. Сёння яна знаходзіцца пад зямлёй на глыбіні 7,5 м, а на ёй, як на надзейным і моцным падмурку, размешчана цагляная вежа Шчытовая (Шчытоўка).

Каменная вежа была ўзведзена з вялікіх часаных камянёў, складзеных на вапне. Гэта вежа стаяла з паўночнага боку замка і замыкала кальцо землянога вала XIII ст. У канцы XIV ст. яе верхнія ярусы былі моцна пашкоджаны, што прымусіла жыхароў Навагрудка збудаваць новую, але ўжо цагляную вежу. Яна стала надзейным вартавым і шчытом сярэдневяковага горада. Цагляная вежа вырасла на рэштках каменнай і таксама мела форму квадрата. Новая вежа была пяціпавярховай, з перакрыццямі на бэльках. Агульная яе вышыня дасягала 25 м.

У гістарычных дакументах вежа вядома пад назвай Шчытовая, Шчытоўка і Цэнтральная. Спачатку яна была адзіным каменным умацаваннем у кальцы драўляных сцен, якія акружалі замак па ўсім перыметры гары. Аднак неўзабаве ў Навагрудку пачаліся вялікія будаўнічыя работы, звязаныя, хутчэй за ўсё, з усеагульнай падрыхтоўкай насельніцтва ВКЛ да рашучага адпору і разгрому рыцараў Тэўтонскага ордэна.

Замкавыя ўмацаванні ўзводзіліся ў некалькі этапаў. Спачатку на паўночным усходзе і ўсходзе пабудавалі тры каменныя вежы і збудавалі паміж імі праслы сцен. Справа, на ўсход ад Шчытоўкі, над высокім і крутым схілам гары ўзвысілася высокая Касцельная вежа. Канструктыўна яна злучалася з Малой брамай. Руіны гэтай вежы былі адкрыты ў час археалагічных работ у 1924-25 гадах. Ад Малой брамы, паварочваючы на захад, ішло самае магутнае па таўшчыні (2,6 м) прасла сцяны даўжынёй 70 м. Каменная сцяна ўпіралася ў яшчэ адну вежу Пасадскую, якая першай прымала на сябе ўдары заваёўнікаў. Падобная да Малой брамы, Пасадская вежа была разбіта ўшчэнт і гаварыць пра яе знешняе аблічча складана.

Другі этап стварэння ўмацаванняў Навагрудскага замка звязаны з пабудовай каля падножжа каменнай гары Калодзежнай вежы.

Наступны этап умацавання Навагрудскага замка прыпадае на канец XV — пачатак XVI стагоддзяў. Звязаны ён, хутчэй за ўсё, з рэйдамі татараў на беларускія землі. Складаныя знешнепалітычныя абставіны абумовілі будаўніцтва магутнай каменнай вежы Дазорнай. Яна мела ў аснове квадрат 14х14 м і магутны 4-метровы падмурак з каменю і цэглы, складзены ў тэхніцы «паласатай» муроўкі. У ніжняй частцы збудавання былі байніцы падэшвеннага бою, разлічаныя на стральбу з гармат. Мяркуючы па значных памерах асновы, новая вежа па вышыні была роўная ці была нават вышэйшая за Цэнтральную.

Адначасова з Дазорнай, паміж ёю і Цэнтральнай вежай, пабудавалі абарончую сцяну двухмятровай таўшчыні. Прасла даўжынёй 51 м замыкала кальцо каменных замкавых умацаванняў, канчаткова выцесніўшы драўляныя абарончыя агароджы.

Меская брамная вежа (брама Меская), узвысіўшыся каля ўсходняга падножжа гары, злучалася прасламі сцен з Калодзежнай вежай і Малой брамай і была своеасаблівым цэнтрам ніжняга пояса абароны. Сапраўдныя памеры Мескай брамы да гэтага часу застаюцца невядомымі.

Такім чынам, у XVI ст. Навагрудскі замак быў сямівежавым і лічыўся адным з самых магутных для свайго часу. Ён быў дадаткова абаронены ўмацаваннямі з паўночнага і паўночна-заходняга бакоў. Там знаходзіўся вялікі земляны вал і абарончы роў шырынёй да 30 м і глыбінёй да 4 м.

Гісторыя

Навагрудскі замак быў закладзены на месцы гарадзішча на Замкавай гары — высокім, часткова насыпным пагорку, які быў абкружаны ровам. Старажытныя паданні гавораць: некалі на месцы Навагрудка знаходзіліся некалькі ўзгоркаў. Першыя паселішчы размяшчаліся менавіта на іх. У той час аб узгорку, дзе пасля ўтварылася гарадзішча, ішла нядобрая слава, паколькі першыя дамы на гары былі спалены маланкай. Аднак з цягам часу на ўзгорку сталі жыць мясцовыя жыхары.[1]

Паводле М. Ткачова, замак існаваў з сярэдзіны 11 ст. як драўляны нагорны дзядзінец, у другой палове 13 ст. у замку пабудаваная вежа валынскага тыпу 4-вугольная ў плане, які набліжаўся да квадрата, мела высокі падмурак, зроблены з вялікіх — да 1 м і больш — камянёў. У пачатку 14 ст. у замку пабудавалі каменную царкву, якая потым шмат перабудоўвалася, у сярэдзіне 14 ст. каля царквы пабудаваны двухпавярховы каменны палац.

У канцы 14 — 15 ст. замак перабудоўваецца, але вежы і муры будавалі ўжо не з каменю, а з цэглы. На месцы вежы валынскага тыпу была пабудаваная квадратная ў плане вежа званая «Шчытоўка», рэшткі якой захаваліся да нашых дзён, змураваная ў традыцыйнай тэхніцы лускавой муроўкі з арачнымі байніцамі, яна мела 5 паверхаў з перакрыццямі на бэльках, паверхі злучаліся лесвіцай у тоўшчы паўднёвай сцяны, на першым паверсе мела браму. Разам з Шчытоўкай будуюцца іншыя мураваныя вежы і муры. Спачатку з усходу ўзвялі яшчэ тры вежы і злучылі іх мураванымі сценамі. Вежы падобныя да Шчытоўкі, але ніжэйшыя і трохпавярховыя. Да нашых дзён захаваліся рэшткі Касцельнай вежы і Малой брамы. Таксама ў 14 ст. пабудаваная Калодзежная вежа на ўсходнім схіле замкавай гары, над адной з крыніц, бо калодзежаў у замку не было.

У канцы XV — пачатку XVI ст. ў сувязі з набегамі татар замак прадаўжаў умацоўвацца. У 1505 годзе замак вытрымаў аблогу татарскай арды Біці-Гірэя. У той жа час у паўночна-заходняй частцы замка пабудавалі вежу званую Дазорцай, унізе квадратная ў плане, на верхніх паверхах пераходзіла ў васьмярык, што характэрна для помнікаў беларускай готыкі. Вонкавы выгляд гэтае вежы захавала гравюра 19 ст. Таксама ў пачатку 16 ст. каля паўднёва-ўсходняга схілу пабудавалі яшчэ дзве вежы, злучаныя мураванымі сценамі, разам з Калодзежнай яны стварылі своеасаблівае дадатковае ўмацаванне. У XVI стагоддзі Навагрудскі замак быў адным з самых магутных умацаванняў на беларускіх землях.

У час вайны 1654—1667 гадоў замак пацярпеў значны ўрон. Вежы Меская, Калодзежная, Малая Брама і Пасадская былі цалкам разбураны. Канчатковы ўдар па замкавых сценах нанеслі шведы ў час Паўночнай вайны. Да пачатку XX ст. ад верхняй часткі замка засталіся толькі тры вежы: Дазорная, Шчытовая і Касцельная. На працягу XIX стагоддзя былі разабраны рэшткі першай з іх, а ў 1906 годзе абвалілася і Касцельная вежа. У гады Першай Сусветнай вайны абвалілася паўднёвая сцяна Шчытовай вежы. Толькі ў 1921 годзе руіны замка паспрабавалі ўзяць пад ахову, а ў 1922—30 гады ў ім правялі частковую кансервацыю ацалелых сцен, прычым сцены Касцельнай вежы былі фактычна складзены нанава.

З 1956 годзе Навагрудак і яго замак сталі аб’ектам увагі археолагаў, якія адкрылі нямала новых старонак гісторыі горада.

Сучасны стан

Да нашых дзён дайшлі руіны Шчытовай і Касцельнай веж. Яны з’яўляюцца папулярным турыстычным аб’ектам. На тэрыторыі замка штогод праходзяць рыцарскія фестывалі, сведкамі якіх становяцца тысячы гледачоў.

Кансервацыя

Касцёльная вежа пасля кансервацыі

Згодна з дзяржпраграмай «Замкі Беларусі», у 2012-15 гадах запланавана кансервацыя руін з аднаўленнем яго кампазіцыйнай структуры і гістарычнай забудовы, прыстасаваннем да сучасных сацыяльна-культурных патрэб[2].

Была зроблена выснова, што аднаўляць будынкі, якія захоўваюць артэфакты ад XIII да XVI стагоддзяў, немэтазгодна. Была зацверджана канцэпцыя «трывалыя руіны», распрацаваная і разгледжаная на рэспубліканскай навукова-метадычнай нарадзе, мэтай якой з’яўляецца раскрыццё ўсіх сямі веж Навагрудскага замка, а таксама праслаў сцен. Такім чынам будзе абазначаны замак у памерах XVI стагоддзя[2].

Металічная канструкцыя і прыгруз з цэглы захаваюць руіны Касцельнай вежы, стабілізуюць яе і завершаць кансервацыю аб’екта, з часам, калі навукоўцы будуць перакананыя ў тым, што стабілізацыя адбылася, канструкцыя будзе зрэзана[2].

Таксама будуць часткова адноўлены страты, якія панесла Шчытоўка. Вежа будзе накрыта дахам, аднак застанецца незавершанай. У ёй плануецца адкрыць музей, аснову фонда якога будуць складаць экспанаты, што цяпер захоўваюцца ў Навагрудскім гісторыка-краязнаўчым музеі[2].

Царква ХІІІ стагоддзя, рэшткі якой зараз знаходзяцца пад зямлёй, будзе паказана аплікацыяй. На ўзровень каля 50 сантыметраў будзе раскрыта муроўка палаца. Паніжаць увесь дзядзінец не плануецца. Валы, што былі па перыметры, таксама часткова будуць адкрыты. На самым дзядзінцы ніякіх пабудоў узводзіцца не будзе[2].

Плануецца таксама зрабіць гарызантальны дрэнаж, каб арганізаваць адвод вады і прыпыніць размыванне грунту паўднёвага схілу[2].

Паводле пастановы Савета Міністраў ад 3 чэрвеня 2016 года № 437 Навагрудскі замак быў уключаны ў лік 27 аб’ектаў, выдаткі на захаванне якіх (у частцы капітальных выдаткаў) могуць фінансавацца з рэспубліканскага бюджэту[3].

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Read other articles:

この項目では、佐賀県にある町について説明しています。福岡県にあった町については「玄海町 (福岡県)」をご覧ください。 げんかいちょう 玄海町 浜野浦の棚田 玄海町旗 玄海町章 国 日本地方 九州地方都道府県 佐賀県郡 東松浦郡市町村コード 41387-9法人番号 4000020413879 面積 35.92km2総人口 5,177人 [編集](推計人口、2023年11月1日)人口密度 144人/km2隣接自治体 唐津市

 

У этого термина существуют и другие значения, см. Восточный фронт. Восточный фронтОсновной конфликт: Первая мировая война Русская пехота Дата 19 июля (1 августа) 1914 — 7 мая 1918, а также кратковременно с 10 по 11 ноября 1918 года. Место Восточная Европа Итог Победа Центральн

 

American politician Hubert VoMember of the Texas House of Representativesfrom the 149th districtIncumbentAssumed office January 11, 2005Preceded byTalmadge L. Heflin Personal detailsBorn (1956-05-30) 30 May 1956 (age 67)South VietnamPolitical partyDemocraticResidence(s)Houston, Texas, U.S.Alma materUniversity of Houston (BS) Hubert Vo (Vietnamese: Hubert Võ, born 30 May 1956) is a Democratic member of the Texas House of Representatives for House District 149. He is the f...

Vuelo 981 de Flydubai A6-FDN, la aeronave accidentada en el aeropuerto de Dubái en 2013.Suceso Accidente aéreoFecha 19 de marzo de 2016Causa Desorientación espacial del piloto debido a la pérdida de consciencia situacionalLugar Cerca del Aeropuerto de Rostov del Don, Rostov del Don, RusiaCoordenadas 47°15′55″N 39°49′44″E / 47.265194444444, 39.828833333333Origen Aeropuerto Internacional de Dubái, Dubái, Emiratos Árabes UnidosDestino Aeropuerto de Rostov-on-Don,...

 

Este artículo o sección necesita referencias que aparezcan en una publicación acreditada.Este aviso fue puesto el 15 de febrero de 2021. Jacinto Elá Datos personalesNombre completo Jacinto Elá EyeneApodo(s) JazzNacimiento Añisoc, Guinea Ecuatorial2 de mayo de 1982 (41 años)Nacionalidad(es) Altura 1,69metrosCarrera deportivaDeporte FútbolClub profesionalDebut deportivo (R. C. D. Espanyol B)Posición ExtremoRetirada deportiva (F. C. Levante Las Planas)Selección nacionalDorsal...

 

Опис файлу Опис Обкладинка альбому iTunes Originals – Yeah Yeah Yeahs Джерело http://en.wikipedia.org/wiki/File:ITunes_Originals_%E2%80%93_Yeah_Yeah_Yeahs.jpg Автор зображення Ліцензія див. нижче У цього зображення немає: інформації про автора Якщо ви маєте таку інформацію чи маєте до неї доступ, будь ласка, додайте її на с

Hugh Bonneville Bonneville en 2017Información personalNombre de nacimiento Hugh Richard Bonneville WilliamsNacimiento 10 de noviembre de 1963 (60 años) Londres, Inglaterra, Reino UnidoResidencia Sussex Occidental Nacionalidad BritánicaFamiliaPareja Lulu Evans(matr. 1998; div. 2023)[1]​Hijos 1 EducaciónEducado en Corpus Christi CollegeAcademia de Arte Dramático Webber DouglasSherborne SchoolCentral School of Speech and DramaDulwich Prep London Información profesionalOcupación...

 

هذه المقالة بحاجة لصندوق معلومات. فضلًا ساعد في تحسين هذه المقالة بإضافة صندوق معلومات مخصص إليها. هذه المقالة يتيمة إذ تصل إليها مقالات أخرى قليلة جدًا. فضلًا، ساعد بإضافة وصلة إليها في مقالات متعلقة بها. (أبريل_2013) الخلل المعرفي الإبصاري المكاني هو فقد الإحساس «بالمكان» با

 

Медаль «Бойові заслуги» (Молдова)рум. Medalia „Meritul Militar” Країна  МолдоваТип військова нагорода Нагородження Засновано: 30 липня 1992Нагороджені: Черговість Медаль «Бойові заслуги» — найважливіша державна медаль у Республіці Молдова. Одразу за нею в ієрархії пріоритету...

As referências deste artigo necessitam de formatação. Por favor, utilize fontes apropriadas contendo título, autor e data para que o verbete permaneça verificável. (Junho de 2014) Coleta Upstream (Programa de Vigilância) (em inglês: Upstream collection) Coleta Upstream é o termo usado pela (NSA) dos Estados Unidos para se referir a interceptação do tráfego de telefônico e da Internet através de acesso direto aos cabos e comutadores que compõem as redes locais de computadores, t...

 

artikel ini tidak memiliki pranala ke artikel lain. Tidak ada alasan yang diberikan. Bantu kami untuk mengembangkannya dengan memberikan pranala ke artikel lain secukupnya. (Pelajari cara dan kapan saatnya untuk menghapus pesan templat ini) Artikel ini sebatang kara, artinya tidak ada artikel lain yang memiliki pranala balik ke halaman ini.Bantulah menambah pranala ke artikel ini dari artikel yang berhubungan atau coba peralatan pencari pranala.Tag ini diberikan pada Februari 2023. Plaatsverv...

 

Lance Stroll Lance Stroll Informações pessoais Nome completo Lance Strulovitch Nacionalidade canadiano Nascimento 29 de outubro de 1998 (25 anos)Montreal, Canadá Altura 1,82 m Progenitores Mãe: Claire-Anne StrollPai: Lawrence Stroll Registros na Fórmula 1 Temporadas 2017– Equipes 3 (Williams, Racing Point e Aston Martin) Número 18 GPs disputados 145 (143 largadas) Títulos 0 Vitórias 0 Pódios 3 Pontos 268[1] Pole positions 1 Voltas mais rápidas 0 Primeiro GP GP da Austrá...

Pearl of Scandinavia redirects here. For the cruise ship, see MS Pearl of Scandinavia (1982). Star Aquarius redirects here. For the similarly named SuperStar Aquarius, see SuperStar Aquarius. MS Athena (1989) redirects here. For other ships, see Athena (disambiguation). MS Pearl Seaways departing Oslo, Norway (2015). History Name 1989–1993: Athena 1993: Star Aquarius 1993–2001: Langkapuri Star Aquarius 2001: Aquarius 2001–2011: Pearl of Scandinavia 2011 onwards: Pearl Seaways Owner 1989...

 

Untuk kapal lain dengan nama serupa, lihat Kapal perusak Jepang Kawakaze. Kawakaze tahun 1937 Sejarah Kekaisaran Jepang Nama KawakazeDipesan 1933 (Tahun Fiskal)Pembangun Galangan Kapal FujinagataPasang lunas 25 April 1935Diluncurkan 1 November 1936Mulai berlayar 30 April 1937Dicoret 15 Oktober 1943Nasib Tenggelam pada 7 Agustus 1943 Ciri-ciri umum Kelas dan jenis Kapal perusak kelas-ShiratsuyuBerat benaman 1.685 ton panjang (1.712 t)Panjang 103,5 m (340 ft) (perpendikuler) 107,...

 

هذه المقالة تحتاج للمزيد من الوصلات للمقالات الأخرى للمساعدة في ترابط مقالات الموسوعة. فضلًا ساعد في تحسين هذه المقالة بإضافة وصلات إلى المقالات المتعلقة بها الموجودة في النص الحالي. (أكتوبر 2018) هذه المقالة يتيمة إذ تصل إليها مقالات أخرى قليلة جدًا. فضلًا، ساعد بإضافة وصلة...

This article is about the 1977 Terry Gilliam film. For the 1971 animated short, see Jabberwocky (1971 film). 1977 British filmJabberwockyTheatrical re-release posterDirected byTerry GilliamScreenplay byCharles AlversonTerry GilliamBased onJabberwockyby Lewis CarrollProduced bySandy LiebersonStarringMichael PalinHarry H. CorbettJohn Le MesurierWarren MitchellMax WallRodney BewesJohn BirdBernard BresslawTerry GilliamNeil InnesTerry JonesCinematographyTerry BedfordEdited byMichael BradsellMusic ...

 

A dearest ring in which the T stands for tourmaline instead of topaz. An acrostic ring is a Victorian romantic 19th century ring in which the initials of the precious stones mounted on the band spell out a word such as dearest or regards. Dearest ring In terms of design, the most common forms are either as a straight line with stones arranged to 'spell' the intended word, and octagon or daisy shapes. The word dearest is an acronym, spelled out with seven stones: diamond emerald amethyst or al...

 

Uenohara site上野原遺跡Uenohara Jōmon no MoriGeneral informationAddressJōmon no Mori, KokubuuenoharaTown or cityKirishima, KagoshimaCountryJapanCoordinates31°42′43″N 130°48′7″E / 31.71194°N 130.80194°E / 31.71194; 130.80194DesignationsHistoric SiteWebsiteHomepage (Jp) The Uenohara site (上野原遺跡, Uenohara iseki) is a Jōmon archaeological site in Kirishima, Kagoshima Prefecture, Japan. Pit dwellings were discovered during construction work in ...

1953 Esther Williams film directed by Charles Walters Easy to LoveDirected byCharles WaltersScreenplay byLaszlo VadnayWilliam RobertsStory byLaszlo VadnayProduced byJoe PasternakStarringEsther WilliamsVan JohnsonTony MartinCinematographyRay JuneEdited byGene RuggieroMusic byLennie HaytonGeorge StollRobert Van EpsDistributed byMetro-Goldwyn-MayerRelease date December 25, 1953 (1953-12-25) Running time96 minutesCountryUnited StatesLanguageEnglishBudget$1,831,000[1]Box off...

 

Tokyo Skytree東京スカイツリーInformasi umumStatusSelesaiJenisMenara penyiaran, restoran, dan observasiGaya arsitekturNeo-futurismeLokasi Sumida, Tokyo, JepangKoordinat35°42′36″N 139°48′39″E / 35.7101°N 139.8107°E / 35.7101; 139.8107Koordinat: 35°42′36″N 139°48′39″E / 35.7101°N 139.8107°E / 35.7101; 139.8107Mulai dibangun14 Juli 2008 (2008-07-14)Rampung29 Februari 2012 (2012-02-29)Pembukaan22 Mei 2012...

 

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!