У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Чартарыйскі.
Міхаіл Чартары́йскі (? — да 1489) — дзяржаўны дзеяч ВКЛ.
Сын Васіля, пачынальнка роду князёў Чартарыйскіх. Разам з братамі Іванам і Аляксандрам стаў арганізатарам змовы і забойства вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча, пасля чаго збег у Венгрыю. У 1444 годзе вярнуўся, у 1445—1451 гадах маршалак дворны Свідрыгайлы. Праціўнік экспансіі Польшчы на Валынь, у 1452 годзе разам з братам Іванам дапамог вялікалітоўскім сілам заняць Луцк, прызначаны намеснікам брацлаўскім. Заснаваў радавое гняздо Чартарыйскіх у Клевані. У 1478 годзе абараняў Брацлаўскі замак ад крымскіх татараў.
Ад унукаў Міхаіла (валынская галіна) паходзяць дзве асноўныя лініі роду Чартарыйскіх.
Зноскі
Літаратура
Міхаіл Васілевіч Чартарыйскі — продкі |
---|
|