«Мінск (маладзёжная)» — беларускі баскетбольны клуб з Мінска, які гуляе ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. Гэта фарм-клуб БК «Мінск» і асноўная каманда маладзёжнай зборнай Беларусі.
Баскетбольны клуб быў створаны ў 2006 годзе. Асноўнай задачай клуба была падрыхтоўка маладых баскетбалістаў да галоўнай каманды. Клуб з’яўляецца базай для маладзёжнай (U-20) зборнай краіны[1].
З 2011 года выступае ў Вышэйшай лізе Беларусі[2][3].
У 2007—2009 і 2012—2022 гадах удзельнічаў у Еўрапейскай юнацкай баскетбольнай лізе (EYBL) для гульцоў ва ўзросце да 20 гадоў, стаў пераможцам гэтага турніру ў сезоне 2014/2015 [4].
Чэмпіянат Беларусі па баскетболе
Кубак Беларусі па баскетболе
Першая ліга чэмпіяната Беларусі па баскетболе
Еўрапейская юнацкая баскетбольная ліга (U-20)