Дзмітрый Іванавіч Калтуноў

Баскетбол
Дзмітрый Іванавіч Калтуноў
Нарадзіўся 12 сакавіка 1975(1975-03-12) (49 гадоў)
Грамадзянства
Клубная кар’ера[* 1]
1992—1993 РДВАР
1993—1994 Свіслач
1994—1997 РТІ
1997—1998 РДВАР
1998—1999 Барысаў-БДУ
Трэнерская кар’ера
2010—2011 Беларусь Свіслач трэнер
2015—2017 Беларусь БДЭУ-ГрандПрынт
2017—2018 Беларусь

Цмокі-Мінск-2

трэнер
з 2020 Беларусь Цмокі-Мінск-2
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Дзмітрый Іванавіч Калтуноў (нар. 12 сакавіка 1975, Мінск, БССР, СССР) — беларускі баскетбаліст, трэнер. Галоўны трэнер мужчынскай нацыянальнай каманды па баскетболе 3х3 (2017—2023).

Біяграфія

У баскетбол прыйшоў у 8 гадоў, у СДзЮШАР №10 г. Мінск (цяпер гэта спецыялізаваная школа баскетбольнага клуба «Мінск»). Першы трэнер — Вадзім Мікалаевіч Алексін. Навучаўся ў Рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Міхаіла Аляксеевіча Тайца. Выступаў за клубы Беларусі і Польшчы. Быў у складзе моладзевай зборнай Беларусі (U-22) на чэмпіянаце Еўропы-1996 (10-е месца).

Па заканчэнні кар’еры баскетбаліста стаў трэнерам. Спачатку працаваў з дзецьмі і ва ўніверсітэце, потым з больш сталымі камандамі: 2 гады працаваў з камандай «Асіповічы». Потым трэнераваў студэнцкую каманду БДЭУ, на базе якой была створана рэзервовая каманда «Цмокі-Мінск», дзе працаваў асістэнтам трэнера Расціслава Вяргуна. Пасля стаў галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай па баскетболе 3х3 і галоўным трэнерам мужчынскай моладзевай каманды «Мінск». Пад яго кіраўніцтвам мужчынская зборная Беларусі па баскетболе 3х3 стала бронзавым прызёрам Еўрапейскіх гульняў-2019 у Мінску[1], моладзевая зборная (U-20) па баскетболе 3х3 стала чэмпіёнам II гульняў краін СНД-2023 у Мінску[2], сярэбраным прызёрам I гульняў краін СНД-2021 у Казані[3].

Кар’ера баскетбаліста

Кар’ера трэнера

Дасягненні

У якасці баскетбаліста

У якасці трэнера

Зноскі

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!