РТІ — баскетбольны клуб з Мінска. Выступаў у чэмпіянаце СССР і чэмпіянаце Беларусі па баскетболе. Прадстаўляў Мінскі радыётэхнічны інстытут (цяпер — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі).
Назвы
- Радыётэхнік (1967—1968)
- Буравеснік (1968—1970)
- РТІ (1970—1995)
- РТІ-РШВСМ (1995—1997)
- РТІ-АЗАА (1997—2000)
- РТІ (2000—2002)
- РТІ-РВАР (2002—2003)
Гісторыя
Каманда выступала ў чэмпіянаце СССР у Першай лізе з 1967 па 1970 і з 1971 па 1972 год, і ў Вышэйшай лізе з 1970 па 1971 і з 1972 да 1991. Падчас выступу ў Вышэйшай лізе каманда не мела значных поспехаў і не займала прызавыя месцы[1].
Пасля ліквідацыі чэмпіянату СССР па баскетболе каманда пачала выступаць у чэмпіянаце Беларусі. Падчас выступу ў чэмпіянаце Беларусі клуб двойчы заняў першае месца — у 1993 і 1995 годзе[2][3][4].
У 2003 годзе клуб быў расфарміраваны. Яго пераемнікам стаў створаны ў 2006 годзе «Імпульс-БДУІР».
Дасягненні
Чэмпіянат Беларусі па баскетболе
Кубак Беларусі па баскетболе
- Фіналіст (1) 1998.
- Бронзавы прызёр (1) 2000.
Статыстыка выступленняў
У чэмпіянаце СССР
У чэмпіянаце Беларусі
Трэнеры
Гл. таксама
Зноскі
|
---|
Факультэты | |
---|
Структурныя падраздзяленні | |
---|
Іншае | |
---|