Залатая Ліцера
выдатнік друку Беларусі[d] (2003)
Чалавек года Магілёўшчыны[d] (2005)
Залатое пяро[d]
Мікалай Уладзіміравіч Леўчанка (нар. 1 студзеня 1954, в. Калодзецкая, Касцюковіцкі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі паэт, празаік, публіцыст, грамадскі дзеяч.
Нарадзіўся ў вёсцы Калодзецкая Касцюковіцкага раёна (пахавана пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС). Пасля заканчэння сярэдняй школы служыў у арміі, у Групе савецкіх войскаў у Германіі[1]. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Мінскую вышэйшую партыйную школу[2].
З 1974 года працуе ў сродках масавай інфармацыі. Працаваў карэспандэнтам-арганізатарам Быхаўскага раённага радыёвяшчання, рэдактарам Слаўгарадскай раённай газеты. У снежні 1991 г. быў назначаны на пасаду рэдактара быхаўскай газеты «Маяк Прыдняпроўя»[2].
Член Магілёўскага абласнога аддзялення праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі[3] з 2006 года[2].
Аўтар кніг прозы і паэзіі «Пад знакам зялёнай ружы», «Шчырасць», «Зелёное золото», «Уроки мужества», «Непраходзячы боль», «Крылатая гвардия»[2].
За сумленную працу ў 2003 годзе Мікалай Уладзіміравіч быў узнагароджаны знакам «Выдатнік друку Беларусі», у 2005 г. на з’ездзе журналістаў яму было прысвоена званне «Заслужаны журналіст Беларускага Саюза журналістаў». Лаўрэат спецыяльнай прэміі Магілёўскага аблвыканкама «Чалавек года-2005» у намінацыі грамадска-палітычная дзейнасць, лаўрэат прэміі Беларускага саюза журналістаў «Залатое пяро», уладальнік Гран-пры IV Нацыянальнага конкурсу «Залатая ліцера»[1].