Мікалай Уладзіміравіч Кірэеў (6 студзеня 1942, вёска Сушчаўская Слабодка, Чавускі раён) — беларускі мастак і педагог.
У 1962 г. закончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педінстытута.
У мастацкіх выставах удзельнічаў з 1965 г. Член БСМ з 1970 г. Працуе ў галіне тэматычнай карціны, партрэта, пейзажаў. Галоўнае ў творчасці — паэтычнае спасціжэнне народнага жыцця. Рэальнай паэтыкай народных вобразаў вылучаецца работа «Кветкі маёй Радзімы». Рамантыкай дыхае палатно «У купальскую ноч». Мастак фарбамі здолеў перадаць цеплыню чалавечых адносін.
Чавуская прырода для мастака — музыка душы, крыніца натхнення. Сярод твораў: «Зімовы пейзаж», «Сям'я», «Дзяўчына з Чавусаў», «Чыстае азярцо», «Чавускае лета», серыя «Туманы», «Ядвіга», «Гронка вінаграду», «У гарах Сванеціі», «Дзяўчына з птушкамі» i інш.
З 1988 г. выкладае ў Беларускай акадэміі мастацтваў. Загадчык кафедры «Рысунак, жывапіс і скульптура» Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.