Прэмія Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь імя У. А. Караля[d] (1999)
Мікалай Рыгоравіч Алексяю́к (нар. 11 лютага 1950, г. Брэст) — беларускі архітэктар.
Скончыў у 1972 годзе архітэктурны факультэт Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута па спецыяльнасці «Архітэктура» (выкладчыкі архітэктурных дысцыплін: У. І. Кулін, Я. М. Даўгайла, У. І. Шчарбіна).
Член саюза архітэктараў з 1989, чалецкі білет № 947. Лаўрэат прэміі імя У. А. Караля Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь (1999, медаль № 017).
У 1972 годзе працаваў у Віцебскім філіяле інстытута «Белкалгаспраект». З 1973 года працуе ў Брэсцкім філіяле інстытута «Белкалгаспраект» (цяпер «Інстытут Брэстбудпраект»; архітэктар, начальнік групы, галоўны архітэктар праектаў, галоўны спецыяліст па архітэктуры).
Пражывае ў Брэсце па адрасе вул. Смірнова, 65.
Асноўныя працы: комплексная забудова пасёлкаў Вялікія Матыкалы, Астрамечава, Тамашоўка, Чэрні, Клейнікі Брэсцкага раёна (1979—1985, у сааўтарстве з Р. Р. Будзько, Навіцкім, А. М. Гулякам); навучальны цэнтр у в. Клейнікі (1985, сааўтары — Р. Р. Будзько, А. І. Шалонік; добраўпарадкаванне цэнтральнай часткі в. Тамашоўка (2004, сааўтары — А. М. Гуляка, А. І. Рамашка; дыягнастычны цэнтр у г. Валгарэчанску (Расія, 2000, сааўтар — А. Л. Равацюк; эксперыментальныя жылыя дамы ў в. Войская Камянецкага раёна (1997, сааўтары — І. І. Карват, А. М. Гуляка, Пархоц, А. І. Рамашка, Г. Маторына, Бура; спартыўны комплекс у г. Валгарэчанску (Расія, 2001 сааўтары — Г. Маторына, А. І. Рамашка).