Мікала́еўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Мікалаеўка.
Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці БССР шляхам аб’яднання тэрыторыі скасаваных Краснапольскага і Палыкавіцкага сельсаветаў[1]. 22 ліпеня 1960 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Палыкавічы, сельсавет перайменаваны ў Палыкавіцкі[2].