Мэт Грэйнінг |
---|
|
Імя пры нараджэнні |
англ.: Matthew Abraham Groening[5] англ.: Matthew Abram Groening[6][3] |
Род дзейнасці |
мастак-мультыплікатар, аўтар, кінапрадзюсар, сцэнарыст, мастак коміксаў, акцёр, cartoonist, тэлепрадзюсар, тэлеакцёр, кінаакцёр, video game actor, акцёр агучвання |
Дата нараджэння |
15 лютага 1954(1954-02-15)[1][2][…] (70 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства |
|
Веравызнанне |
агнастыцызм[7] |
Бацька |
Homer Groening[d][1][4] |
Маці |
Margaret Ruth Wiggum[d][4] |
Альма-матар |
|
Партыя |
|
Член у |
|
Узнагароды і прэміі |
|
Аўтограф |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мецью Абрам «Мэт» Грэйнінг, часам Гроўнінг (англ.: Matthew Abram "Matt" Groening; нар. 15 лютага 1954(1954-02-15)[1][2][…], Портленд, Арэгон, ЗША[3]) — стваральнік, творчы кансультант і выканаўчы прадзюсар мультсерыялаў «Сімпсаны» і «Футурама».
Біяграфія
Юнацтва
У сям’і Маргарэт Грэйнінг, былой настаўніцы, і Гамера Грэйнінга, мультыплікатара, рэжысёра, сцэнарыста і працаўніка рэкламы, Мэт быў трэцім з пецярых дзяцей.
Вучыўся ва ўніверсітэце «Evergreen State College» у мястэчку Алімпія, штат Вашынгтон; ў гэтай навучальнай установе, па словах Грэйнінга, былі даволі свабодныя норавы. Ён быў галоўным рэдактарам універсітэцкай газеты «The Cooper Point Journal». У яе штотыднёвых выпусках ён выяўляў талент журналіста, а пазней і ілюстратара, пачаўшы публікаваць міні-коміксы. Там ён пасябраваў з Ліндай Бары (англ.: Lynda Barry;у далейшым яна таксама стала знакамітым ілюстратарам), калі даведаўся, што яна адправіла ліст пісьменніку Джозефу Хелер, аднаму з любімых аўтараў Грэйнінга, і атрымала ад яго адказ.
«Сімпсаны»
У 1985 у Грэйнінгам зацікавіўся прадзюсар Джэймс Брукс і прапанаваў яму заняцца анімацыяй. Гэта павінны былі быць невялікія аніміраваныя замалёўкі для забаўляльнай праграмы
«Шоў Трэйсі Ульман». Меркавалася, што для гэтай мэты будуць выкарыстаныя персанажы коміксу «Жыццё ў пекле», але баючыся страты аўтарскіх правоў, Грэйнінг вырашыў прыдумаць нешта новае: сямейку Сімпсанаў.
Сям'я Сімпсанаў жыве па адрасе 742 Evergreen Terrace. На вуліцы з такім жа назвай у дзяцінстве жыў сам Мэт. Персанажаў Гамера і Мардж Грэйнінг назваў у гонар сваіх бацькоў. Дзядулю Сімпсана Мэт Грэйнінг адмовіўся называць, пакінуўшы гэта сцэнарыстам, але па выпадковым супадзенні, ён атрымаў імя Эйб, як і дзед Мэта Грэйнінга. Акрамя таго, сыноў Мэта клічуць Эйб і Гамер. Імёны сваіх сясцёр Грэйнінг таксама выкарыстаў для персанажаў «Сімпсанаў» Лізы, Мэгі і Пэці.
19 красавіка 1987 "Сімпсаны"упершыню з’явіліся на экране і здабылі неймаверную папулярнасць, што прывяло да стварэння паўгадзінных серый, якія працягваюць выходзіць ужо 21 год — 17 снежня 1989—2010. Акрамя таго, улетку 2007 на экраны выйшаў паўнаметражны мультфільм пра прыгоды сямейства Сімпсанаў.
Сам Грэйнінг як аніміраваныя персанаж неаднаразова з’яўляўся ў серыях Сімпсанаў, а ў серыі «My Big Fat Geek Wedding» атрымаў ролю са словамі.
«Футурама»
Серыял створаны сумесна з Дэвідам Коэнам. Серыял апавядае пра прыгоды каманды Planet Express, дзеянні якіх разгортваюцца ў 3000 годзе. На жаль у 2003 годзе серыял быў зачынены. Але ў 2007—2009 гадах Fox выпусцілі 4 новыя поўнаметражныя фільмы, якія пазней былі разбітыя на 16 эпізодаў. Пазней пачынаючы з 24 чэрвеня 2010 года па каналу Comedy Central пачаўся паказ новых 26 серый. Сам Мэт зрэдку мільгаў у серыяле ў выглядзе галавы ў банку. З 20 чэрвеня 2012 года пачаўся паказ апошняга 7 сезона з 26 серый.
«Расчараванне»
15 студзеня 2016 года было абвешчана, што Грэйнінг вядзе перамовы з Netflix, каб распрацаваць новы мультсерыял[8]. Netflix заказаў 20 эпізодаў серыяла, прэм’ера першых дзесяці запланавана на 17 жніўня 2018 года.[9]
Серыял распавядае аб прынцэсе-алкагалічцы Бін, яе эльфе-кампаньёне Элфа і «асабістым дэмане» Люсі, якія жывуць у сярэднявечным каралеўстве Дрымландыя[10].
Гл. таксама
Зноскі
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|