Махноўшчына (кастрычнік 1919 - 1921) — тэрыторыя пад кантролем свабодных саветаў і лібэртарных камун [1], дзе былі спробы стварыць анархічнае грамадства [2], падчас Украінскай рэвалюцыі. Махноўшчына знаходзілася пад абаронай Рэвалюцыйнай Паўстанцкай Арміі Нестара Махно ды была заселеная прыкладна сям'ю мільёнамі чалавек [3]. Пасля падзення рэжыму гетмана, тэрыторыя была занятая рускімі войскамі Антона Дзянікіна, быў створаны часовы ўрад Поўдня Расіі. Да 1920 году войскі Дзянікіна пакінулі тэрыторыю пасля наступлення часцей Чырвонай Арміі ў супрацоўніцтве з сіламі Махно, часці якога вялі партызанскую вайну ў тыле дзянікінцаў.
Зноскі