Матэрыя (фізіка)

Матэрыя — усё, што мае масу і займае прастору. Прыклады матэрыі — паветра, цела чалавека, фізічныя аб’екты вакол нас. Звычайна складаецца з атамаў і малекул, ад тыпу і распалажэння якіх залежаць уласцівасці матэрыі[1].

Класіфікацыя

Паводле фізічнага стану

Ледавік — прыклад цвёрдага цела, аточанага вадкасцю і газам. Вадзяная пара вакол ледавіка празрыстая і незаўважная чалавечаму воку.

Матэрыя можа мець фізічны стан газу, вадкасці, або цвёрдага цела[2].

Газ не мае сталай формы або аб’ёму і поўнасцю займае форму і аб’ём таго ёмішча, дзе знаходзіцца. Малекулы газу свабодна перамяшчаюцца ў прасторы, сутыкаючыся паміж сабой і са сценкамі ёмішча. Сцісканне газу скарачае адлегласць паміж малекуламі і павялічвае колькасць сутыкненняў[3].

Вадкасць мае сталы аб’ём, але не мае формы. Яна займае форму часткі свайго ёмішча. Малекулы вадкасці знаходзяцца блізка адна да адной, але ўсё яшчэ перамяшчаюцца, што дазваляе вадкасці быць цякучай[4].

Цвёрдае цела мае сталую форму і аб’ём, якія не залежаць ад ёмішча. Малекулы цвёрдага цела звычайна знаходзяцца ў пэўнай структуры і захоўваюць сваё месца ў ёй, толькі крыху віхляючыся ў розныя бакі[5].

Прыклады розных фізічных станаў: пара вады (газ), вадкая вада (вадкасць) і лёд (цвёрдае цела). Змены тэмпературы або ціску могуць прыводзіць да змены фізічнага стану матэрыі, як напрыклад пры раставанні лёду[6].

Паводле саставу

Чыстым рэчывам (скарочана проста рэчывам) завецца матэрыя з пэўнымі ўласцівасцямі і саставам, які не змяняецца ў залежнасці ад пробы. Прыклады рэчываў — вада і сталовая соль (хларыд натрыю). Марская вада[en], якая з іх складаецца, не ёсць рэчывам. Канцэнтрацыя солі ў ёй можа быць рознай у розных пробах[7].

Рэчывы падзяляюцца на элементы і злучэнні. Элементы складаюцца з атамаў аднаго тыпу (кісларод, азот, і г.д.) і не могуць быць раздзелены на больш простыя рэчывы. Злучэнні складаюцца з двух ці больш элементаў і маюць атамы розных тыпаў. Напрыклад, злучэнне вада складаецца з элементаў кіслароду і вадароду[8].

Камбінацыя некалькіх рэчываў, якія захоўваюць свае хімічныя ўласцівасці, завецца сумессю[9].

Адрозненне паміж рэчывам і полем

Гістарычна ў фізіцы фундаментальна адрознівалі рэчыва і поле. Поле, у адрозненне ад рэчыва, лічылася непарыўным і пранікальным, тым часам як часціцы рэчыва прадстаўляліся дыскрэтнымі, або прынамсі дастаткова лакалізаванымі. Вядомыя ў класічнай фізіцы палі, такія як электрамагнітнае і гравітацыйнае, проціпастаўляліся масіўным і часам электрычна зараджаным часціцам рэчыва.

Сучасная фізіка нівеліруе адрозненне паміж рэчывам і полем, лічачы, што ўсе часціцы (у тым ліку і часціцы рэчывы, роўна як і часціцы, якія адносяцца да класічных палёў) ёсць квантавыя ўзбуджэнні розных фундаментальных палёў, і так ці інакш усё часціцы праяўляюць такія тыпова палявыя ўласцівасці, як дэлакалізаванасць і падпарадкаванне ўраўненням руху, якія па сутнасці не адрозніваюцца ад палявых (пра што можна казаць як аб хвалевых уласцівасцях усіх часціц, у тым ліку і часціц рэчыва). Выяўленне цеснай узаемасувязі паміж полем і рэчывам прывяло да паглыблення ўяўленняў аб адзінстве ўсіх форм і структуры фізічнай карціны свету.

Зрэшты ў кантэксце задач, якія адносяцца да класічнай фізікі, а часам і некалькі шырэй, бывае часам даволі зручна карыстацца і старой тэрміналогіяй, хоць у кантэксце фізікі ў цэлым яна ўжо і выглядае анахранізмам. Напрыклад, калі гаворка ідзе аб узаемадзеянні зараджаных часціц з электрамагнітным полем, даволі зручна па традыцыі называць адно «полем», а іншае «рэчывам», асабліва калі рэчыва разглядаецца або чыста класічна, або — калі квантава — то ў тэрмінах хвалевых функцый (што дазваляе пазбегнуць чыста тэрміналагічна нязручнага перасячэння паняццяў).

Рэчыва

Рэчыва ў сучаснай фізіцы, як правіла, разумеецца як від матэрыі, які складаецца з ферміёнаў або змяшчае ферміёны разам з базонамі; мае масу спакою, у адрозненне ад некаторых тыпаў палёў, як напрыклад, электрамагнітнае[10]. Звычайна (пры параўнальна нізкіх тэмпературах і шчыльнасцях) рэчыва складаецца з часціц, сярод якіх часцей за ўсё сустракаюцца электроны, пратоны і нейтроны. Апошнія два ўтвараюць атамныя ядра, а ўсе разам — атамы (атамнае рэчыва), з якіх — малекулы, крышталі і т. д. У некаторых умовах, як напрыклад у нейтронных зорках, могуць існаваць досыць незвычайныя віды рэчыва.

Кожнаму рэчыву ўласцівы набор спецыфічных уласцівасцей — аб’ектыўных характарыстык, якія вызначаюць індывідуальнасць канкрэтнага рэчыва і тым самым дазваляюць адрозніць яго ад усіх іншых рэчываў. Да найбольш характэрных фізіка-хімічных уласцівасцей адносяцца канстанты — шчыльнасць, тэмпература плаўлення, тэмпература кіпення, тэрмадынамічныя характарыстыкі, параметры крышталічнай структуры. Да асноўных характарыстык рэчыва належаць яго хімічныя ўласцівасці.

Крыніцы

  1. Brown 2011, с. 4
  2. Brown 2011, с. 7
  3. Brown 2011, с. 7
  4. Brown 2011, с. 7
  5. Brown 2011, с. 7
  6. Brown 2011, с. 7
  7. Brown 2011, с. 7
  8. Brown 2011, с. 7
  9. Brown 2011, с. 7
  10. Гэтае адрозненне было ў мінулым адною з прыкмет класіфікацыі фізічных аб’ектаў на рэчывы і «палі», аднак цяпер такая класіфікацыя састарэла: у аснове рэчыва таксама ляжаць квантаваныя палі, а падзел фундаментальных палёў на асноўныя класы (супастаўныя са старым дзяленнем на рэчыва і поле) адбываецца ў асноўным па прыкмеце спіна; хоць можна прызнаць, што на некаторым глыбінным узроўні ўсе базонныя фундаментальныя палі бязмасавыя, аднак у выніку некаторыя з іх (напрыклад, поле-пераносчык слабага ўзаемадзеяння) усё ж набываюць масу, а механізм набыцця масы ферміённымі палямі недастаткова ясны, што перашкаджае зрабіць масіўнасць або бязмасавасць асновай нейкай змястоўнай класіфікацыі, асабліва ўлічваючы, што пытанне аб наяўнасці масы ў нейтрына было доўгі час адкрытым і вырашана толькі эксперыментальна.

Літаратура

Read other articles:

هذه المقالة يتيمة إذ تصل إليها مقالات أخرى قليلة جدًا. فضلًا، ساعد بإضافة وصلة إليها في مقالات متعلقة بها. (يوليو 2019) كارين كاشمان معلومات شخصية الميلاد 15 ديسمبر 1971 (52 سنة)  بليموث  مواطنة الولايات المتحدة  الحياة العملية المهنة متزلج على مسار قصير  الرياضة تزلج سر...

 

 

Đội tuyển bóng đá quốc gia đại diện cho Gruzia Bài này viết về đội tuyển nam. Đối với đội tuyển nữ, xem Đội tuyển bóng đá nữ quốc gia Gruzia. GruziaBiệt danhჯვაროსნები Jvarosnebi (Những kẻ viễn chinh)Hiệp hộiLiên đoàn bóng đá GruziaLiên đoàn châu lụcUEFA (châu Âu)Huấn luyện viên trưởngVladimír WeissĐội trưởngJaba KankavaThi đấu nhiều nhấtLevan Kobiashvili (100)Ghi b...

 

 

Duta Besar Jepang untuk IndonesiaPetahanaKanasugi Kenjisejak 2021Dibentukca. 1959Pejabat pertamaTakio OdaSitus webid.emb-japan.go.jp/itprtop_id/index.html Berikut adalah daftar duta besar Jepang untuk Republik Indonesia. Nama Mulai tugas Kredensial Selesai tugas Ref. Takio Oda ca. 1959 [1] Akira Nishiyama ca. 1962 [2] Akira Nishiyama ca. 1967 [3] Masao Yagi 18 Januari 1969 [4] Hiroto Tanaka 9 September 1972 [4] Ryozo Sunobe 9 Januari 1974 [4 ...

Містер ДжонсMr. Jones Жанр драма / мелодрамаРежисер Майк ФіггісПродюсер Дебра Грінфілд Алан ГрейсманСценаристи Ерік Рот Майкл КрістоферУ головних ролях Річард Гір Лена Олін Енн БенкрофтОператор Хуан Руіс АнчіаКомпозитор Моріс ЖаррКінокомпанія Rastar ProductionsДистриб'ютор TriStar ...

 

 

Government ministry of Albania Ministry of European IntegrationMinistria e Integrimit EuropianDepartment overviewFormed22 February 2002 (2002-02-22)Dissolved13 September 2017 (2017-09-13)Superseding agencyMinistry for Europe and Foreign AffairsJurisdictionCouncil of MinistersStatusDissolvedHeadquartersTirana, AlbaniaMinister responsibleKlajda Gjosha (LSI) The Ministry of European Integration (Albanian: Ministria e Integrimit Europian) was a department of the Alba...

 

 

Schloss Großkühnau Weinberghaus Das Schloss Großkühnau ist Teil des Dessau-Wörlitzer Gartenreiches, das in der zweiten Hälfte des 18. Jahrhunderts unter der Regentschaft von Fürst Leopold III. Friedrich Franz von Anhalt-Dessau (1740–1817) geschaffen wurde. Heute liegt er im Dessau-Roßlauer Stadtteil Großkühnau. Im örtlichen Denkmalverzeichnis ist das Schloss unter der Erfassungsnummer 094 40084 als Baudenkmal verzeichnet.[1] Inhaltsverzeichnis 1 Geschichte 2 Beschrei...

This article has multiple issues. Please help improve it or discuss these issues on the talk page. (Learn how and when to remove these template messages) This article is an orphan, as no other articles link to it. Please introduce links to this page from related articles; try the Find link tool for suggestions. (September 2023) The topic of this article may not meet Wikipedia's general notability guideline. Please help to demonstrate the notability of the topic by citing reliable secondary so...

 

 

South Korean para table tennis player For the biathlete, see Joo Young-dai. Joo Young-daeBorn (1973-01-15) January 15, 1973 (age 50)Sacheon,[1] South Gyeongsang, South KoreaHeight174 cm (5 ft 9 in)[1]Weight66 kg (146 lb)[2]Table tennis career Playing styleRight-handed shakehand gripDisability class1Highest ranking1 (July 2017)[3]Current ranking1 Medal record Men's para table tennis Representing  South Korea...

 

 

Artikel ini perlu diwikifikasi agar memenuhi standar kualitas Wikipedia. Anda dapat memberikan bantuan berupa penambahan pranala dalam, atau dengan merapikan tata letak dari artikel ini. Untuk keterangan lebih lanjut, klik [tampil] di bagian kanan. Mengganti markah HTML dengan markah wiki bila dimungkinkan. Tambahkan pranala wiki. Bila dirasa perlu, buatlah pautan ke artikel wiki lainnya dengan cara menambahkan [[ dan ]] pada kata yang bersangkutan (lihat WP:LINK untuk keterangan lebih lanjut...

This article needs additional citations for verification. Please help improve this article by adding citations to reliable sources. Unsourced material may be challenged and removed.Find sources: Australian heavy metal – news · newspapers · books · scholar · JSTOR (July 2008) (Learn how and when to remove this template message) Australian heavy metal music has its roots in both the Australian hard rock and pub rock tradition of the 1970s and the America...

 

 

The name of this television game uses a disambiguation style that does not follow WP:NCTV or WP:NCBC and needs attention. If you are removing this template without fixing the naming style to one supported by WP:NCTV, please add the article to Category:Television articles with disputed naming style. Australian TV series or program That's My DesireGenrePanel showPresented byDanny WebbCountry of originAustraliaOriginal languageEnglishProductionRunning time30 minutesOriginal releaseNetworkHS...

 

 

Серия телесериала «Футурама»Проблема с попплерамиThe Problem with Popplers Основная информация Номер серии Сезон 2 (на ТВ: 2)Серия (на ТВ: 18)Номер 28 Режиссёры Крис СэйвГрэг Ванзо Авторы сценария Патрик ВерронДэрин Генри (история) Код серии 2ACV15 Дата выхода 7 мая 2000 Длительность...

Electric motorcycle manufacturer based in Italy Energica Motor Company S.p.A.Traded asBIT: EMCIndustryVehicle ManufacturingFoundedModena, Italy (2014 (2014))FoundersLivia CevoliniFranco CevoliniHeadquartersModena, ItalyKey peopleFranco Cevolini FounderLivia Cevolini Founder and CEOGiampiero Testoni CTOAndrea Vezzani CFOProductsElectric motorcycleWebsiteenergicamotor.com Energica Motor Company is an Italian manufacturer of electric motorcycles. The Energica project was started in 201...

 

 

2012 action-adventure video game 2012 video gameGravity RushNorth American PS Vita cover artDeveloper(s)Japan Studio (Team Gravity)[a]Publisher(s)Sony Computer Entertainment[b]Director(s)Keiichiro ToyamaProducer(s)Makato IsomineDesigner(s)Junya OkuraProgrammer(s)Hirotaka YokokawaArtist(s)Yoshiaki YamaguchiShunsuke SaitoTakeshi OgaWriter(s)Keiichiro ToyamaNaoko SatoComposer(s)Kohei TanakaEnginePhyreEnginePlatform(s)PlayStation VitaRemasteredPlayStation 4ReleaseJP: February 9, 2...

 

 

This section includes a list of references, related reading, or external links, but its sources remain unclear because it lacks inline citations. Please help to improve this section by introducing more precise citations. (March 2014) (Learn how and when to remove this template message) Aircraft Research and Development UnitActive1943 – presentCountry AustraliaBranch Royal Australian Air ForceRoleTest and evaluationPart ofAir Warfare Centre Test and Evaluation DirectorateGarrison/H...

Rugby playerHandré PollardPollard kicking a conversion at the 2015 Rugby World CupDate of birth (1994-03-11) 11 March 1994 (age 29)Place of birthSomerset West, Cape Town, South AfricaHeight0.69 cm (0 in)Weight98 kg (216 lb; 15 st 6 lb)SchoolPaarl GimnasiumUniversityUniversity of PretoriaRugby union careerPosition(s) Fly-half / Inside-CentreCurrent team Leicester TigersYouth career2007–2011 Western ProvinceAmateur team(s)Years Team Apps (Points)2013 UP Tuk...

 

 

Airport in near Portage la Prairie, ManitobaPortage la Prairie/Southport AirportCanadian Forces Base Portage la PrairieKF Defence Programs Headquarters building under construction at Airport c. 2007IATA: YPGICAO: CYPGWMO: 71851SummaryAirport typePublicOperatorSouthport Aerospace Centre Inc.LocationR.M. of Portage la Prairie, near Portage la Prairie, ManitobaTime zoneCST (UTC−06:00) • Summer (DST)CDT (UTC−05:00)Elevation AMSL884 ft / 269 mCoordinates49°54′11...

 

 

Para otros usos de este término, véase Barguzín. Reserva natural Barguzín Categoría UICN Ia (reserva natural estricta) Sellos de BarguzinSituaciónPaís Rusia RusiaDivisión BuriatiaCoordenadas 54°12′N 109°27′E / 54.2, 109.45Datos generalesAdministración Centro para la conservación de la naturaleza rusaGrado de protección Reserva natural estrictaFecha de creación 1916Superficie 2.482 km² Reserva natural Barguzín Ubicación en Rusia.Sitio we...

داود بن أبي هند القشيري معلومات شخصية مكان الوفاة 139هـ ,ويقال 140 هـ الإقامة البصرة الكنية أبو محمد الخراساني , ويقال أبو بكر اللقب الإمام الحافظ الديانة الإسلام الحياة العملية المهنة عالم حديث اللغة الأم العربية  اللغات العربية  تعديل مصدري - تعديل   الإمام الحافظ ال...

 

 

CCGS Cape Sutil at Port Hardy, BC Canada History Canada NameCape Sutil NamesakeCape Sutil, the northern tip of Vancouver Island OperatorCanadian Coast Guard BuilderMIL Systems and MetalCraft Marine, Kingston Christened1 August 2000 HomeportCCG Base Port Hardy, British Columbia Identification MMSI number: 316001556 Callsign: CFE9808 Statusin active service General characteristics [1] Class and typeCape-class motor lifeboat Tonnage 33.8 GT 25.3 NT Length14.6 m (47 ft...

 

 

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!