Вёска
Малыя Сухарэвічы
Малыя Сухарэвічы на карце Беларусі ±
|
|
Малы́я Сухарэ́вічы[1] (трансліт.: Malyja Sucharevičy, руск.: Малые Сухаревичи) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Лышчыцкага сельсавета. Размешчаны за 18 кіламетраў на поўнач ад Брэста, 11 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Лышчыцы.
Гісторыя
У XIX стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў склад маёнтка Вістычы, які належаў пану П. Ягміну. У 1858 годзе налічвалася 79 рэвізскіх душ. У 1897 годзе працавала карчма. У 1905 годзе ў Матыкальскай воласці.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора ў складзе Польшчы, у Матыкальскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі на фронце 10 жыхароў. У 1949 годзе арганізаваны калгас.
Насельніцтва
- 13 гаспадарак, 23 жыхары (2005)
- 25 двароў, 166 жыхароў (1905)
- 21 двор, 88 жыхароў (1921)
- 35 двароў, 175 жыхароў (1941)
- 92 жыхары (1970)
- 17 гаспадарак, 28 жыхароў (1997)
Зноскі
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Аграгарадкі | |
---|
Вёскі | |
---|