Кашы́лава[1] (трансліт.: Kašylava, руск.: Кошилово) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Лышчыцкага сельсавета. Размешчана за 18 кіламетраў на поўнач ад Брэста, за 8 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Лышчыцы. У складзе сельскагаспадарчага кааператыўнага прадпрыемства «Астрамечава» (цэнтр — в. Лышчыцы).
Выяўлены археолагамі за 1,5 кіламетраў на захад ад вёскі курганны могільнік сведчыць пра засяленне тутэйшых мясцін з глыбокай старажытнасці.
У XIX стагоддзі — цэнтр аднайменнага маёнтка, прыватная ўласнасць у Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. У 1870 годзе маёнтак належаў пану Карчэўскаму.
У 1905 годзе вёска ў Лышчыцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Лышчыцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. Непадалёку ад вёскі знаходзіўся фальварак (2 двары, 64 жыхары), працаваў млын.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 12 жыхароў. У [949 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная зорка», у які ўвайшла 41 гаспадарка.