Паводле падання, яшчэ ў XVII ст. тутэйшаму селяніну з’явілася Багародзіца і паказала месца ўзвядзення царквы. У 1732 годзе жонка ваяводы менскагаКрыштафа Станіслава Завішы Тэрэза з Тышкевічаў перадала ёй копію цудоўнага абраза Маці Божай Жыровіцкай. Неўзабаве замест спарахнелай Завішы фундавалі новую царкву, пры якой заснавалі кляштар базыльян. У 1792 годзе пачалося ўзвядзенне мураванага будынка, завершанае ў 1794 годзе.
Пад уладай Расійскай імперыі
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Ляды апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павецеМінскай губерні. У пачачатку XIX ст. пры манастыры з’явілася багадзельня, а ў 1809 годзе з ініцыятывы настаяцеля, іераманаха Мялеція Сержбутоўскага адкрылася чатырохкласная духоўна-свецкая школа, у якой выхоўваліся і навучаліся дзеці розных станаў. Яе куратарам быў доктар права Казімір Манюшка. У 1834 годзе на базе школы створана духоўная семінарыя[3] (дзейнічала да 1848 года). З ліквідацыяй Грэка-Каталіцкай Царквы ў Расійскай імперыі ў 1839 годзе манастыр перайшоў да Маскоўскага патрыярхату. Паводле вынікаў перапісу 1897 года, у вёсцы было 12 двароў. У 1914 годзе адкрылася народнае вучылішча. Станам на 1917 год — 20 двароў.
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ляды́
↑Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Смалявіцкага раёна і г. Жодзіна. — Мн.: БЕЛТА, 2000.