Кіёцкі пратакол стаў першым глабальным пагадненнем аб ахове навакольнага асяроддзя, заснаваным на рыначным механізме рэгулявання — механізме міжнароднага гандлю квотамі на выкіды парніковых газаў. Першы перыяд ажыццяўлення пратаколу пачаўся 1 студзеня 2008 года і доўжыўся пяць гадоў да 31 снежня 2012 года, пасля чаго, як чакаецца, на змену яму прыйдзе новае пагадненне.
Расія і Украіна — захаваць сярэднегадавыя выкіды ў 2008—2012 гадах на ўзроўні 1990 года
Краіны ў стадыі развіцця, уключаючы Кітай і Індыю, абавязацельстваў на сябе не бралі.
Механізмы гнуткасці
Пратакол таксама прадугледжвае так званыя механізмы гнуткасці:
гандаль квотамі, пры якой дзяржавы ці асобныя гаспадарчыя суб'екты на яго тэрыторыі могуць прадаваць ці купляць квоты на выкіды парніковых газаў на нацыянальным, рэгіянальным ці міжнародным рынках;
праекты сумеснага ажыццяўлення — праекты па скарачэнні выкідаў парніковых газаў, якія выконваюцца на тэрыторыі адной з краін Дадатку I РКЗК цалкам або часткова за кошт інвестыцый іншай краіны Дадатку I РКЗК;
механізмы чыстага развіцця — праекты па скарачэнні выкідаў парніковых газаў, якія выконваюцца на тэрыторыі адной з краін РКЗК (звычайна якая развіваецца), якая не ўваходзіць у Дадатак I, цалкам або часткова за кошт інвестыцый краіны Дадатку I РКЗК.
Механізмы гнуткасці былі распрацаваны на 7-ы Канферэнцыі бакоў РКЗК (COP-7), якая адбылася ў канцы 2001 года ў Маракешы (Марока), і зацверджаны на першай Сустрэчы бакоў Кіёцкага пратакола (MOP-1) у канцы 2005 года.
MOP-1, Манрэаль
Першая сустрэча бакоў Кіёцкага пратакола адбылася ў Манрэалі (Канада) з 28 лістапада па 9 снежня2005 года. Яна стала адначасова адзінаццатай Канферэнцыяй бакоў РКЗК (COP-11 — англ.: Conference of Parties to the UNFCCC). Таму з фармальнага пункта гледжання ў Манрэалі паралельна праходзілі два мерапрыемствы: COP-11 і COP/MOP-1.
MOP-2, Найробі
Другая сустрэча бакоў Кіёцкага пратакола (КП) — КС-12/СС-2 і дванаццатая Канферэнцыя бакоў РКЗК адбыліся ў Найробі (Кенія). Важных рашэнняў па пытаннях клімату падчас гэтых сустрэч прынята не было.
Трэцяя сустрэча бакоў Кіёцкага пратакола і адначасова Трынаццатая Канферэнцыя бакоў Рамачнай Канвенцыі ААН аб змяненні клімату прайшла з 3 па 14 снежня2007 года.
Краіны, якія ўдзельнічаюць у падпісанні пратакола
Па стане на 25 лістапада 2009 Пратакол быў ратыфікаваны 192 краінамі свету (на гэтыя краіны сукупна прыпадае 63,7 % агульнасусветных выкідаў). Прыкметным выключэннем з гэтага спісу з'яўляюцца ЗША.[2]
Краіны, якія падпісалі пратакол
Абсалютная большасць, практычна ўсе краіны.
Краіны, якія падпісалі, але не ратыфікавалі пратакол
У 2011 годзе на канферэнцыі ААН па змене клімату ў Дурбане была дасягнута дамоўленасць аб падаўжэнні дзеяння Кіёцкага пратакола да прыняцця новага пагаднення, хоць, па ацэнцы «Гардыян», верагодна, што толькі краіны ЕС і некаторыя іншыя будуць удзельнічаць у падоўжаным пратаколе[4].