Касцёл благаслаўлёнага Юрыя Матулевіча — мураваны каталіцкі храм у г.п. Ветрына Полацкага раёна Віцебскай вобласці.
Парафія пад тытулам бл. Юрыя Матулевіча зарэгістравана 21 чэрвеня 2001 г. Адчынены ў 2001—2004 гг. у рэканструяваным гаспадарчым мураваным будынку. 11 ліпеня 2004 г. святыню ўрачыста кансэкраваў біскуп Збігнеў Кернікоўскі з Седліцаў.
Вырашаны шырокім прамавугольным у плане аб’ёмам пад 2-схільным дахам. Да фасада далучаны прамавугольны 2-ярусны прытвор пад 2-схільным пакрыццём, завершаным скульптурай Мадонны. Плоскасныя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі. Побач з храмам створаны бутавы грот-горка са скульптурай Маці Божай на вяршыні[1].