Касцёл Узвышэння Святога Крыжа — мураваны каталіцкі храм ва Уздзе Мінскай вобласці.
Парафія існуе з 1684 года. Стары касцёл пабудаваны ў 1798 годзе, а ў 1930-я гадах забраны пад клуб. У 1994 годзе парафія адрадзілася, новапабудаваны касцёл кансекраваны ў 2004 годзе.