Дзяржаўны канцлер, у Расійскай імперыі — вышэйшы грамадзянскі чын. Згодна з табелем аб рангах 1722 адпавядаў стацкаму чыну сапраўдны тайны саветнік 1-га класа, воінскаму чыну генерал-фельдмаршала і марскому генерал-адмірал. Часцей за ўсё даваўся міністрам замежных спраў. Калі міністр меў чын II класа, ён мог менавацца віцэ-канцлерам. Агулам у Расіі ў розны час чын канцлера мелі 11 чалавек:
- 1709 — Гаўрыіл Іванавіч Галоўкін (1660—1734)
- 1740 — Аляксей Міхайлавіч Чаркаскі (1680—1742)
- 1744 — Аляксей Пятровіч Бястужаў-Румін (1693—1766), у 1758 пазбаўлены чыну канцлера, у 1762 атрымаў чын генерал-фельдмаршала
- 1758 — Міхаіл Іларыёнавіч Варанцоў (1714—1767)
- 1796 — Іван Андрэевіч Астэрман (1725—1811)
- 1797 — Аляксандр Андрэевіч Безбародка (1747—1799)
- 1802 — Аляксандр Раманавіч Варанцоў (1741—1805)
- 1809 — Мікалай Пятровіч Румянцаў (1754—1826)
- 1834 — Віктар Паўлавіч Качубей (1768—1834)
- 1845 — Карл Васільевіч Несельродэ (1780—1862)
- 1867 — Аляксандр Міхайлавіч Гарчакоў (1798—1883)
|
---|
I ранг | |
---|
II ранг | |
---|
III ранг | |
---|
IV ранг | |
---|
V ранг | |
---|
VI ранг | |
---|
VII ранг | |
---|
VIII ранг | |
---|
IX ранг | |
---|
X ранг | |
---|
XI ранг | |
---|
XII ранг | |
---|
XIII ранг | |
---|
XIV ранг | |
---|