Казімір Кароль Белазор

Казімір Кароль Белазор
Герб «Вянява»
Герб «Вянява»
Ваявода менскі
1667 — каля 1680
Папярэднік Ян Себасцьян Кэнштарт
Пераемнік Міхал Сясіцкі
Кашталян віцебскі
1664 — 1667
Папярэднік Тамаш Касакоўскі
Пераемнік Марцін Лімант

Нараджэнне 1608(1608)
Смерць 1680(1680)
Род Белазоры
Бацька Габрыэль Белазор
Маці Крысціна Астроўская
Жонка Кацярына Раецкая
Дзеці Крыштаф Казімір, Кароль, Юрый , Даніэль

Казімір Кароль Белазор (каля 1608, Троцкае ваяводства — каля 1680) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія

Сын Габрыэля Белазора, упіцкага падкаморага, брат мсціслаўскага кашталяна Станіслава Белазора

Староста новамлынскі з 1628, падстолі ўпіцкі ў 1650—1657, маршалак упіцкі ў 1657—1664, кашталян віцебскі ў 1664—1667, ваявода менскі ў 1667—1680; пасол на соймы 1648 i 1661, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 16661667.

У 16491651 ваяваў у войску Януша Радзівіла з казакамі. Ротмістр Жмудскай дывізіі ў часы Паўночнай вайны 1655—1660 гадоў[1][2]. У 1658 годзе — у палку Міхала Казіміра Паца пад Мітавай.

Сям’я

Яго сын Крыштаф Казімір стаў вялікім літоўскім харунжым.

Крыніцы

  1. Walden, A. Marszałkowie świeccy Trybunału Głównego Wielkiego Księstwa Litewskiego w latach 1633-1648 / Artur Walden // Czasopismo Prawno-Historyczne. — 2013. — T. LXV. — Z. 1. — S. 167
  2. Rachuba, A. Konfederacje wojska litewskiego w latach 1655-1663 / Andrzej Rachuba. — Zabrze: Wydawnictwo Inforteditions, 2010. — 311, [1] strona. — S. 102, 104. — (Prace Historyczne; 1)

Літаратура

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!