Станіслаў Белазор (? — да 1623) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія
Паборца вількамірскі (1578), стольнік упіцкі (1584), суддзя земскі ўпіцкі (1589), падкаморы ўпіцкі (1593). Маршалак сойма Рэчы Паспалітай (1605), маршалак Трыбунала ВКЛ (1605).
Сын Яна Белазора і Гальшкі з Райскіх. У 1601—1602 гадах браў удзел у вайне са шведамі ў Інфлянтах.
Сям’я
Быў двойчы жанаты: з Даротай з Войнай, дачкой кашталяна мсціслаўскага Войны Мацвеевіча, і з Альжбетай з Лапацінскіх.
У шлюбе з Даротай меў сыноў: Габрыэля, падкаморага ўпіцкага, Крыштафа, маршалка земскага ўпіцкага, і Яна Караля, вялікага рэферэндарыя літоўскага.
Зноскі
Літаратура
Станіслаў Белазор (сын Яна) — продкі |
---|
|