Уступіў у Таварыства Ісуса20 верасня1634 г. у Вільні. Вывучаў філасофію (1638—1641) і тэалогію (1643—1647) ў Віленскай акадэміі. У 1646 г. высвечаны на ксяндза. Выкладаў рыторыку ў Крожах (1641—1642), Плоцку (1642—1643) і Браневе (1648—1649), філасофію ў Полацку (1649—1652) і тэалогію ў Віленскай акадэміі (1652—1655)[1]. Доктар філасофіі і тэалогіі (1654). У 1642 г. сумесна з роднымі братамі Альбертам і Пятром перадаў бацькоўскі мураваны дом на рынку ў Коўне і фальфарак мясцовай езуіцкай місіі[2].
Аўтар казанняў (Kazań o męce Pańskiej, Вільня, 1675), лекцый па рыторыцы (Institutionum rhetoricarum, Вільня, 1654), жыццяпісаў езуітаў ды іх апекуноў (у т.л. пра Мікалая Лянчыцкага — Compendium vitae P. Nicolai Lancicii, перапрацаваны і апублікаваны езуіцкім гісторыкам Багуславам Бальбінусам, Прага, 1690) i панегірычных твораў (Panegirici HeroumАрхівавана 4 лютага 2018. (Вільня, 1668) і многіх іншых прац[5]. Пасмяротна выдадзены яго польскі пераклад «Аналаў»Тацыта (Варшава, 1803)[1].
↑Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — s. 133.
↑Brown, J. Biblioteka pisarzów assystencyi polskiej Towarzystwa Jezusowego / J. Brown; przeł. W. Kiejnowskiego. — Poznań : w komisie i czcionkami L. Merzbacha, 1862. — s. 227—229.
Літаратура
Brown, J. Biblioteka pisarzów assystencyi polskiej Towarzystwa Jezusowego / J. Brown; przeł. W. Kiejnowskiego. — Poznań : w komisie i czcionkami L. Merzbacha, 1862. — 501 s.
Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s.