У 1627 уступіў у ордэн езуітаў. У 1628—1632 вучыўся ў Віленскім і Нясвіжскім калегіумах, а ў 1634—1638 — на тэалагічным факультэце ў Віленскай акадэміі, дзе ў 1645 атрымаў ступень доктара тэалогіі і да 1658 выкладаў тут схаластычную тэалогію. У 1654—1655 рэктар акадэміі, у 1662—1666 прэпазыт (настаяцель) дома манахаў у Вільні.
Палемічныя творы А. Каяловіча накіраваныя супраць кальвіністаў. Ён аўтар багаслоўскіх трактатаў, біяграфіяў езуітаў, твораў па гісторыі. Галоўныя з іх: «Гісторыя Літвы», першая частка якой выдадзена ў Гданьску ў 1650, другая — у Антверпене ў 1669 на лацінскай мове; «Летапіс Радзівілаў», выйшаў у Вільні ў 1653 на лацінскай мове. У працах А. Каяловіча шмат звестак пра Мінск.
Brown, J. Biblioteka pisarzów assystencyi polskiej Towarzystwa Jezusowego / J. Brown; przeł. W. Kiejnowskiego. — Poznań : w komisie i czcionkami L. Merzbacha, 1862. — 501 s.