Францішак Караў

Францішак Караў
Род дзейнасці vicar general, архітэктар
Дата нараджэння 10 снежня 1731(1731-12-10) ці 10 (21) снежня 1731
Месца нараджэння
Дата смерці 11 жніўня 1802(1802-08-11) (70 гадоў) ці 30 ліпеня (11 жніўня) 1802 (70 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Веравызнанне каталіцтва
Месца працы
Альма-матар

Францішак Ксаверый Ка́раў (польск.: Franciszek Ksawery Kareu (Karü), лац.: Franciscus Xaverius Kareu; 10 снежня 1731, цяпер Аршанскі раён, Віцебская вобласць, Беларусь — 30 ліпеня 1802) — беларускі архітэктар, прадстаўнік архітэктуры барока; педагог. Прафесар архітэктуры[1]. Генеральны вікарый Таварыства Ісуса (1799-1802).

Біяграфія

Нарадзіўся ў англійскай сям'і, якая асела ў Беларусі. У 1754 г. уступіў у ордэн езуітаў. Вучыўся ў езуіцкіх калегіумах Оршы і Пінска (тут у 1762 г. быў высвечаны на ксяндза), а потым ў Полацку пад кіраўніцтвам прафесара Габрыэля Лянкевіча вывучаў архітэктуру. Місіянер у Мінску і Фашчаўцы (1763–1765), Слуцку (1767–1768), быў прэфектам будаўніцтва ў Нясвіжскім езуіцкім калегіуме (1765–1768)[2].

У 1768 г. пачаў выкладаць у Полацкім езуіцкім калегіуме спачатку як прафесар філасофіі і матэматыкі і прэфект будаўніцтва (1768–1772), а потым як прафесар архітэктуры (1772–1773) і тэалогіі (1775–1778). У вырашальныя для Таварыства Ісуса гады пасля выдання касацыйнага брэвэ Dominus ac Redemptor (1773) працаваў пад кіраўніцтвам Станіслава Чарневіча і Габрыэля Лянкевіча дзеля захавання Ордэна[2].

З 1779 г. - віцэрэктар, а з 1782 г. – рэктар Аршанскага езуіцкага калегіума і адначасова правінцыял Беларусі[1]. З 1785 г. – асістэнт генеральнага вікарыя Габрыэля Лянкевіча. 1 кастрычніка 1785 г. быў старшынёй камісіі (увайшлі таксама Геранім Віхерт, Міхал Бароўскі і Габрыэль Грубер), абранай ІІ Полацкай генеральнай кангрэгацыяй, для правядзення школьнай рэформы ў калегіумах езуітаў. За год быў распрацаваны «План вучэбных заняткаў»”(Ratio Studiorum), які пашыраў об’ём выкладання дакладных навук і сучасных моў у гэтых адукацыйных установах [3].

У 1786-1799 гг. – рэктар Полацкага калегіума[4]. У час яго рэктарства пры калегіуме пачала працаваць друкарня, якая адыграла важную ролю ў выдавецкай дзейнасці беларускіх езуітаў[2][5].

Пасля скону ў лістападзе 1798 г. Габрыэля Лянкевіча з дазволу імператара Паўла І Ф.Караў склікаў ІІІ Полацкую генеральную кангрэгацыю, якая адзінагалосна абрала яго генеральным вікарыем[6]. Пасля зацявярджэння езуіцкага ордэна ў Расійскай імперыі папам Піям VII у сакавіку 1801 г. (брэвэ Catholicae fidei) стаў Генералам Таварыства Ісуса ў Расіі. Пры яго актыўным удзеле езуіты атрымалі касцёл Св. Кацярыны ў Пецярбургу (1800) і адкрылі ў сталіцы публічныя школы (1801) і канвікт (1802).

Кіраваў будаўніцтвам езуіцкага касцёла ў Полацку[1]. У 17631764 гг. удзельнічаў у манументальна-дэкаратыўным аздабленні касцёла езуітаў у Мінску[7]. Аднавіў аршанскі касцёл і пабудаваў для мясцовых езуітаў асабняк для адпачынку. У полацкім прадмесці пабудаваў для вернікаў касцёл Труны Гасподняй[2].

Зноскі

  1. а б в Караў Францішак. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
  2. а б в г Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  3. Załęski, S. Jezuici w Polsce porozbiorowej 1773–1905. Cz. 1 : 1773–1820 / S. Załęski – Kraków : W.L. Anczyc i sp, 1907. – s. 208-209.
  4. Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. – Kraków : Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. – s. 133.
  5. Баўтовіч, М. Кнігадрук у Полацку ад . да . / М. Баўтовіч // Кнігадрук у Полацку (1774 – 1829): Бібліяграфічнае выданне / укладальнік М. Баўтовiч. – Полацк: Выдавецкая ініцыятыва “Полацкая ляда”, 2018. – С. 11–22.
  6. Блинова, Т.Б. Иезуиты в Беларуси. Роль иезуитов в организации образования и просвещения / Т.Б. Блинова. – Гродно : ГрГУ, 2002. – С. 136.
  7. Тамара Габрусь. Наша «езуіцкае» барока

Літаратура

  • Блинова, Т.Б. Иезуиты в Беларуси. Роль иезуитов в организации образования и просвещения / Т.Б. Блинова. – Гродно : ГрГУ, 2002. – 427 с.
  • Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772–1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот ; пер. А.Н. Коваля. – М. : Институт философии,теологии и истории св. Фомы, 2004. – 632 с. ISBN 5-94242-010-6.
  • Караў Францішак. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
  • Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. – Kraków : Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. – 288 s.
  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564–1995 / oprac. L. Grzebień. – Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. – 882 s.
  • Załęski, S. Jezuici w Polsce porozbiorowej 1773–1905. Cz. 1 : 1773–1820 / S. Załęski – Kraków : W.L. Anczyc i sp, 1907. – 517 s.

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!