Казло́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слуцкага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Казловічы.
Утвораны 21 жніўня 1925 года ў складзе Слуцкага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Слуцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Слуцкім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Вялікасліўскага сельсавета[1]. 27 снежня 1962 года ў склад сельсавета перададзены вёскі Заграддзе, Кублішча, Мерашыно, Паўстынь і Рабак, якія знаходзіліся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Урэцкага пассавета[2]. 29 мая 1969 года з часткі сельсавета (5 населеных пунктаў: вёскі Заграддзе, Кублішча, Мерашыно, Паўстынь і Рабак) утвораны Паўстынскі сельсавет[3]. 28 мая 2013 года да Казловіцкага сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Паўстынскага сельсавета (5 населеных пунктаў: Заграддзе, Кублішча, Мерашыно, Паўстынь і Рабак), у склад Ісернскага сельсавета перададзены вёскі Валаты і Вялікая Сліва[4]
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (10 населеных пунктаў) — 2742 чалавекі[5], з іх 93,4 % — беларусы, 4,0 % — рускія, 1,0 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (13 населеных пунктаў) — 2536 чалавек[7].