Бо́кшыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слуцкага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Заполле.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Слуцкага раёна Слуцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Бокшыцы. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Слуцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Слуцкім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. 10 мая 1960 года ў склад сельсавета з Вясейскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў: Гарохаўка, Кулікі, пасёлак ільнозавода, Малая Падзер, Міхейкі, Новая Ніва і Прошчыцы[1]. 10 красавіка 1969 года скасавана вёска Дзесяціны (злілася з вёскай Заполле)[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 17 населеных пунктаў[3]. 23 красавіка 1984 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Заполле.
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета — 2684 чалавекі[4], з іх 93,9 % — беларусы, 2,8 % — рускія[5]; паводле перапісу 2019 года — 2396 чалавек[6].