Кагосіма(яп.: 鹿児島市Кагосіма-сі)[1] — цэнтральны горадЯпоніі, адміністрацыйны цэнтр і найбуйнейшы населены пункт прэфектуры Кагосіма. За размяшчэнне на беразе заліва ля падножжа стратавулкана Сакурадзіма, а таксама за гарачы клімат горад часта завуць «Неапалем Усходу».
Плошча горада складае 547,07 км²,[2] насельніцтва — 605 609 чалавек (1 красавіка 2012)[3], шчыльнасць насельніцтва — 1 107 чал./км².
Кагосіма ўяўляе сабой буйны транспартны вузел у паўднёвай частцы вострава Кюсю. Тут функцыянуюць прамысловыя прадпрыемствы тэкстыльнай (бавоўна, шоўк), хімічнай, харчовай галін. Наладжана масавая вытворчасць фарфоравых вырабаў (сацумскіфарфор). Развіты рыбалоўны промысел. Маецца ўніверсітэт[4]. Побач з горадам ёсць аэрапорт. У 50 кіламетрах на паўднёвы ўсход, на паўвостраве Осумі размешчаны касмічны цэнтр Кагосіма, адкуль 11 лютага1970 года быў запушчаны першы японскі спадарожнік «Осумі».
1 лістапада2004 года ў склад горада ўвайшлі пяць прыгарадаў, за кошт чаго агульная плошча Кагосімы вырасла амаль у два разы. Гэта былі населеныя пункты Ёсіда, Кіірэ, Карыяма, Мацумота, Сакурадзіма.
Гісторыя
На працягу шматлікіх стагоддзяў Кагосіма служыла рэзідэнцыяй для самурайскага роду Сімадзу. У перыяд Эда горад уяўляў сабой буйны палітычны цэнтр і камерцыйны порт. Пасля прыходу еўрапейцаў тут моцна актывізавалася дзейнасць хрысціянскіх місіянераў, да таго часу пакуль улады не ўвялі забарону на іншаземную рэлігію ў канцы XVI — пачатку XVII стагоддзяў. У 1863 годзе горад падвергся артылерыйскаму нападу з боку Каралеўскага флотуВялікабрытаніі, які адказаў такім чынам на забойства англійскага гандляра Чарльза Ленакса Рычардсана (англ.).
У 1914 годзе адбылося вывяржэнне вулкана Сакурадзіма, якое, аднак, не прывяло да якіх-небудзь сур’ёзных разбурэнняў.
Геаграфія
Кагосіма знаходзіцца на беразе Кагосімскага заліва Усходне-Кітайскага мора. Плошча горада складае каля 547,07 км². Рэльеф Кагосімы, за выключэннем раёна Сакурадзіма, пагорысты. Вышыня ўзгоркаў і ўзвышшаў вагаецца ад 100 да 300 м над узроўнем моры. Па горадзе працякаюць рэкі сярэдняй і малой велічыні, якія ўпадаюць у Кагосімскі заліў: Інары, Кацукі, Каміна, Тагамі, Вакіта і Нагата. У наваколлі гэтых рэк ёсць невялікія раўніны. У цэнтральнай частцы ўзбярэжжа размешчана прамысловая зона з гарадскім портам. Насупраць яе знаходзіцца дзеючы вулкан Сакурадзіма вышынёй 1 117 м.
Клімат
Клімат Кагосімы субтрапічны мусонны, з частымі асадкамі і тайфунамі. Сярэднегадавая тэмпература складае 18 ℃,а ўзровень ападкаў 2000—2700 мм. Кірунак вятроў паўночна-заходні, аднак улетку ён змяняецца на процілеглы.
У горадзе размешчаны штаб Берагавой аховы Японіі Ён забяспечвае бяспеку межаў і тэрытарыяльных вод Японіі на поўдні прэфектур Кагосіма, Міядзакі і Кумамота[5].
Сярод галін прамысловасці найбольш прыбытковай з’яўляецца харчовая прамысловасць, а менавіта вытворчасць мяса і тавараў з морапрадуктаў. Развітымі таксама з’яўляецца дрэваапрацоўчая, цэлюлозна-папяровая, тэкстыльная і хімічная прамысловасць. Большасць прамысловых прадпрыемстваў сканцэнтраваны ў прыбярэжнай зоне горада. У Кагосіме таксама развіты традыцыйныя рамёствы, такія як вытворчасць эпонжа, сацумскай керамікі, бамбукавых і алавяных вырабаў.
Важная роля ў эканоміцы Кагосімы належыць сельскай гаспадарцы, хоць колькасць занятых у ёй чалавек няўхільна памяншаецца. Жыхары гарадскіх ускраін вырошчваюць рыс, батат, гародніну, цукровы трыснёг, цытрусавыя, чай і тытунь.
Гарады-пабрацімы
Кагосіма з’яўляецца горадам-пабрацімам наступных гарадоў: