Зборная Югаславіі па футболе (сербск.: Фудбалска репрезентација Југославије) прадстаўляла адзіную дзяржаву Югаславія у міжнародных матчах і кантралявалася Футбольным саюзам Югаславіі. Каманда правяла сваю першую гульню ў 1920 годзе і прадстаўляла паслядоўна Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў (КСХС, 1920—1929), Каралеўства Югаславія (1929—1941), Федэратыўную Народную Рэспубліку Югаславія (ФНРЮ, 1946—1963) і Сацыялістычную Федэратыўную Рэспубліку Югаславія (СФРЮ, 1963—1992) аж да распаду апошняй на некалькі незалежных дзяржаў. Правапераемнікам адзінай зборнай лічыцца каманда, якая з 1994 года прадстаўляла ў футболе Саюзную Рэспубліку Югаславія, якая ў апошнія гады існавання насіла назву зборнай Сербіі і Чарнагорыі.