Дзмітрый Герман (нар. 12 чэрвеня 1988, Бяроза) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Маладзечна».
Выхаванец мінскага «Дынама», выступаў за дубль клуба, а ў 2007 годзе далучыўся да другалігавай «Бярозы». У сезоне 2010 паспяхова выступаў за «Баранавічы» ў Першай лізе, пасля чаго далучыўся да слонімскага «Белтрансгаза» і стаў адным з яго лідараў.
У лютым 2012 года знаходзіўся на праглядзе ў «Брэсце», але беспаспяхова[3]. У другой палове 2012 года выступаў за «Ведрыч-97». Па заканчэнні сезона намагаўся працаўладкавацца ў жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ», але беспаспяхова[4]. У выніку ў лютым 2013 года падпісаў кантракт з «Гарадзеяй»[5].
З лютага 2014 года стаў трэніравацца ў складзе мазырскай «Славіі»[6], і ў выніку пачаў у складзе гэтага клуба сезон 2014. Неўзабаве здолеў замацавацца ў аснове мазыран і дапамог клубу вярнуцца ў Вышэйшую лігу. Сезон 2015 пачаў на лаўцы запасных, але хутка стаў адным з асноўных нападнікаў.
У лютым 2016 года пакінуў «Славію» і адправіўся на прагляд у брэсцкае «Дынама»[7], з якім у сакавіку падпісаў кантракт[8]. У складзе «Дынама» здолеў замацавацца ў аснове, гуляў пераважна на пазіцыі левага паўабаронцы. Быў прызнаны аматарамі найлепшым іграком каманды ў сезоне 2016.
У першай палове 2017 года страціў месца ў аснове і стаў з’яўляцца на полі эпізадычна. У ліпені 2017 года быў аддадзены ў арэнду літоўскаму «Атлантасу»[9], дзе стаў трывала гуляць у аснове.
У студзені 2018 года пачаў рыхтавацца да новага сезона з брэсцкай камандай[10]. Пазней, аднак, не трапіў на другі турэцкі збор «Дынама», і неўзабаве далучыўся да «Слуцка», які ў лютым 2018 года арандаваў іграка[11]. Пачынаў сезон 2018 у стартавым складзе, аднак з чэрвеня да канца сезона не з’яўляўся на полі з-за траўмы.
У снежні 2018 года пакінуў слуцкую каманду[12] і неўзабаве перайшоў у брэсцкі «Рух»[13]. У складзе «Руха» звычайна гуляў у стартавым складзе, у кастрычніку 2019 года атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона. У студзені 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Рух»[14].
Сезон 2020 правёў у складзе даўгаўпілскага «Лакаматыва»[15], якому дапамог перамагчы ў Першай лізе і выйсці ў Вышэйшую лігу. У лютым 2021 года стаў іграком расійскага «Тамбова»[16]. У сакавіку быў адхілены клубам ад трэніровак з-за падазрэння ў гульні на стаўках[17], у красавіку вярнуўся ў склад. Гуляў за «Тамбоў» да лета 2021 года, калі каманда выбыла з Прэм’ер-лігі і спыніла існаванне.
У жніўні 2021 года стаў трэніравацца з пінскай «Хваляй» і неўзабаве падпісаў кантракт[18]. Хутка замацаваўся ў стартавым складзе пінскай каманды. У студзені 2022 года падоўжыў пагадненне з клубам[19]. Пакінуў «Хвалю» ў снежні 2022 года[20]. У студзені 2023 года трэніраваўся з «Хваляй», а неўзабаве далучыўся да «Астраўца» і ў лютым афіцыйна стаў іграком клуба. У студзені 2024 года пакінуў «Астравец»[21].
У лютым 2024 года папоўніў склад «Маладзечна»[22].