Дзмітрый Аляксандравіч Калдун (руск.: Дмитрий Александрович Колдун; нар. 11 чэрвеня 1985, Мінск) — беларускі спявак.[1]
Пераможца праекту Першага Каналу «Фабрыка Зорак-6». Прадстаўляў Беларусь на конкурсе Еўрабачанне 2007 з песняй «Work your magic», за ўсю гісторыю ўдзелу Беларусі ў гэтым конкурсе ўпершыню вывеў сваю краіну ў фінал і заняў шостае месца, атрымаўшы максімальныя 12 балаў ад Ізраіля, Украіны і Расіі. Скончыў хімфак БДУ.
Яго брат — Георгій Калдун, спявак і вядучы тэлеканалу АНТ.
У 2004 годзе Дзмітрый стаў фіналістам праекту «Народны артыст-2» на тэлеканале РТР, але не перамог, хоць і запомніўся гледачам.
У 2004 і 2005 гадах Дзмітрый Калдун працаваў у Дзяржаўным канцэртным аркестры Рэспублікі Беларусь.
Прымаў удзел у фестывалях: «Маладзечна-2005» і «Славянскі базар» у Віцебску.
У 2006 годзе ўдзельнічаў у нацыянальным адборы Беларускага Еўрабачання («Еўрафэст») з песняй «May be».
У 2006 годзе Д. Калдун перамагае ў праекце Першага Каналу «Фабрыка Зорак-6». Пасля сумеснага выканання з групай «Scorpions» песні «Still loving you», атрымлівае запрашэнне ад саліста Клауса Майне выканаць гэту песню ў рамках сумеснага тура, а таксама атрымлівае ад яго ў падарунак гітару. Пасля перамогі на «Фабрыцы-6» Калдун заключае дагавор з Нацыянальнай музычнай карпарацыяй, і становіцца салістам абноўленага складу гурта «К. Г. Б.» (Калдун, Гуркова, Барсукоў), аднак неўзабаве пакідае яго.
У 2007 годзе Дзмітрый выйграў беларускі адбор на Еўрабачанне 2007 «Еўрафэст» з песняй Філіпа Кіркорава «Work your magic» на словы Карэна Кавалерана. Па выніках паўфіналу Еўрабачання 10 мая 2007 года Калдун прайшоў ў фінал конкурсу, дзе заняў шостае месца.
«—» песня адсутнічала ў чарту