Даўжыня цела 36—42 см, размах крылаў 64—80 см. Падобны да вялiкага грыцука. Адрозніваецца злёгку загнутай уверх дзюбай, а ў шлюбным уборы больш іржавага колеру ў апярэнні. Спод цела без палосак, іржавага колеру. У негнездавы час шэры з белымі грудзьмі. У палёце на хвасце цёмныя тонкія палоскі, на крылах адсутнічае люстэрка або яно вузкае, белае.
Гнездавы біятоп — забалочаная тундра, часта на марскіх берагах, вакол тарфянікаў, мохавых балот, багнаў, азёр, вільготныя лугі; паслягнездавы — галоўным чынам галечныя марскія ўзбярэжжы або берагі астравоў, таксама дэльты рэк, часта з пяском ці глеем.
Асаблівасці біялогіі
Гняздо звычайна ў купіне раслін, акружанае вадой або слоем моху, пад прыкрыццем, ямка, высланая раслінамі з бліжэйшага наваколля (часам яйкі ляжаць без высцілкі на моху).
Яйкі звычайна 4 (часам 2—3), грушападобныя, зеленавата-бурыя альбо аліўкава-карычневыя, глыбокія плямы — папяліста-шэрыя, паверхневыя — карычнева-бурыя.
Літаратура
Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X