Ганна Андрэеўна Сапега

Ганна Андрэеўна Сапега
Карыбут
Карыбут
Нараджэнне не раней за 1563 і не пазней за 1567
Смерць 1596[1][2]
Месца пахавання
Род Вішнявецкія
Бацька Андрэй Іванавіч Вішнявецкі[d][2][4]
Маці Яўхімія з Вярбіцкіх[d][4]
Муж Мікалай Паўлавіч Сапега[1][2][…]
Дзеці Ян, Мікалай, Крыштаф, Фрыдэрык, Аляксандр, Габрыэль, Гальшка
Веравызнанне кальвінізм[1][3] і Каталіцкая Царква[3]

Ганна Андрэеўна Сапега (15691595) — вялікалітоўская арыстакратка, заступніца праваслаўя ў Беларусі.

Біяграфія

Паходзіла з украінскага магнацкага роду Вішнявецкіх. Дачка князя Андрэя Вішнявецкага. Атрымала хатнюю адукацыю.

У 1581 годзе бацька выдаў яе за Мікалая Сапегу, ваяводу віцебскага. Вяселле адбылося ў Вішняўцы. Па пераездзе да беларускага маёнтка мужа займалася ў асноўным хатнімі справамі, выхаваннем дзяцей, падтрымлівала праваслаўе.

У 1584 годзе пасля смерці бацькі атрымала замак і мястэчка Мацееў ва Уладзімірскім і Хэлмскім паветах з фальваркам Відут, маёнтак Вузлаўцы ў Слонімскім павеце, маёнтак Васькаўцы ў Лідскім павеце, Касуце з сёламі Занароцкімі ў Ашмянскім павеце, а таксама маёнтак Сейны ў Гарадзенскім павеце. Рана памерла — у 1595 годзе. У яе гонар Сапега пабудаваў царкву св. Ганны ў Кодані (цяпер Бяльскі павет Люблінскага ваяводства, Польшча). Тут пахавана і сама Ганна.

Сям’я

Муж — Мікалай Сапега (1545—1599).

Дзеці:

Літаратура

  1. а б в Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VIII, Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: 2020. — С. 200. — ISBN 978-83-65880-89-5
  2. а б в Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 86. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  3. а б в Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia roduPoznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 91. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
  4. а б Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia roduPoznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 89, 91. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!