Віталь Марахоўскі (нар. 14 студзеня 1988, Армавір) — расійскі футбаліст, абаронца клуба «Арамат» з Атраднай.
Выхаванец маскоўскага «Лакаматыва», але за асноўную каманду чыгуначнікаў так і не згуляў, з 2006 па 2009 аддаваўся ў арэнду ў клубы ніжэйшых дывізіёнаў. У 2008 годзе ў некалькіх матчах за іркуцкую «Зорку» замяняў брамніка каманды.
У лютым 2010 года, пакінуўшы «Лакаматыў», падпісаў кантракт з клубам «Дынама» з Мінска. Згуляў у 18 матчах чэмпіянату і прыняў удзел у пяці матчах Лігі Еўропы. Восенню 2010 года пакінуў клуб.
22 снежня 2010 года падпісаў кантракт з бранскім «Дынама», але не замацаваўся ў аснове. Са студзеня 2012 года гуляў у складзе каманды «Лакаматыў-2». 6 верасня 2012 падпісаў кантракт з іванаўскім «Тэкстыльшчыкам»[2], пакінуў каманду па заканчэнні сезону 2012/13. У сезоне 2013/14 гуляў за «Біёлаг-Новакубанск» і крымскі «Віцязь». Другую палову 2014 года правёў у складзе курскага «Авангарда».
У лютым 2015 года падпісаў кантракт са «Слуцкам»[3]. Спачатку трывала гуляў у цэнтры абароны случан, але з мая страціў месца ў складзе. У ліпені 2015 года, разарваўшы пагадненне са «Слуцкам», перайшоў у «Віцебск»[4]. У канцы 2015 і пачатку 2016 быў трывалым іграком асновы, але ў другой палове сезону 2016 страціў месца ў складзе. Па заканчэнні сезону 2016 пакінуў «Віцебск»[5].
У лютым 2017 года накіраваўся на прагляд у «Нафтан» і ў выніку падпісаў кантракт з наваполацкім клубам[6]. У чэрвені 2017 года з-за цяжкага фінансавага становішча клуба пакінуў «Нафтан»[7].
У жніўні 2017 года стаў іграком бабруйскай «Белшыны»[8]. Аднак, ужо з верасня перастаў з’яўляцца на полі і пакінуў каманду.
З 2018 года выступае ў чэмпіянаце Краснадарскага края за клуб «Арамат» з Атраднай.