Нарадзіўся ў Варшаве, дзе атрымаў у 1876—1878 першапачатковую мастацкую падрыхтоўку ў Варшаўскім малявальную класе. Працягнуў навучанне ў Санкт-Пецярбургу ў Імператарскай Акадэміі мастацтваў (да 1888). За час вучобы Мазураўскі атрымаў чатыры медалі: 2 сярэбраных (1881) і два залатыя (1888) за палатны: «Атака кавалерыйскім раз’ездам чаркесаў каля вёскі Бела ў 1877 годзе», «Справа лейб-гвардыі гусарскага палка пры Телішы 3 кастрычніка 1877 г.» (якая, як і некалькі іншых, знаходзіцца ў Дзяржаўным Рускім музеі). Скончыўшы акадэмію ў званні класнага мастака, Мазуроўскі накіроўваецца ў паездку за мяжу (1890—1894).
Пасля вяртанні з паездкі, займае пасаду мастака пры рускай арміі і выконвае цыкл работ прысвечаных арміі. Падчас руска-японскай вайны Мазураўскі накіроўваецца на фронт, вынікам чаго з’яўляецца цыкл работ «З японскай вайны» (1905). Пасля вяртання з фронту працягвае маляваць батальныя сцэны.
З пачаткам першай сусветнай вайны зноў адпраўляецца на фронт, дзе малюе цыкл карцін прысвечаных сусветнай вайне. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў бальшавіцкай Расіі працягвае пісаць карціны, працуючы ў ваенным музеі Пецярбурга. Ва ўзросце 65 гадоў у 1924 выязджае з СССР у Еўропу, пасля чаго звесткі пра яго губляюцца.