Віктар Іванавіч Вярсоцкі (27 чэрвеня 1923, г. Мінск — 2004) — беларускі жывапісец і педагог . Заслужаны настаўнік БССР (1966). Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1968. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1].
На педагагічнай працы з 1952, у 1962—1978 выкладчык Мінскага мастацкага вучылішча[1].
Старшыня праўлення Мастацкага фонду БССР з 1977 года[1].
Працуе ў жанры лірычнага, гарадскога і мемарыяльнага пейзажу. Сярод работ: «Аўтастрада» (1951), «Гарадскі пейзаж» (1955), «Дарогі Міншчыны» (1971), «Над Свіслаччу цішыня» (1972), «Вечар. Бярэзіна» (1979). Тэме вайны прысвечаны палотны «Хатынь. Рэквіем» (1967), «У Варшаве 17 студзеня 1945 года» (1974). Стварыў серыю карцін «Па Ленінскім месцах за мяжой» (1970): «Парыж. Вуліца Мары-Роз», «Лондан. Джон-стрыт увечары», «Дом, дзе друкавалася газета „Іскра“»[1].
Заслужаны настаўнік Беларусі, заслужаны дзеяч культуры Польшчы[2].