Вялікая Сельджукская імперыя — сярэдневяковая цюрка-персідская імперыя, якая з’явілася пасля аб’яднання плямёнаў канлаў і агузаў. Сельджукская імперыя займала вялікую плошчу ад Гіндукуша да Усходняй Анатоліі і ад Цэнтральнай Азіі да Персідскага заліва. З сваіх родных зямель у раёне Аральскага мора Сельджукі прасунуліся далей у Харасан і ў мацерыковую частку Персіі, пасля чаго заваявалі Усходнюю Анатолію.