Вялікае — возера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці, за 13 км на паўднёвы ўсход ад горада Мёры, за 2,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Сухавержа, у басейне ракі Волта.
Плошча паверхні 0,09 км². Даўжыня 0,48 км, найбольшая шырыня 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі 1,27 км.
Ляжыць на поўначнай ускраіне вярховага балота Мох, якое ўваходзіць у ландшафтны заказнік Ельня. Берагі тарфяністыя, моцна парэзаныя. На поўначы злучана ручаём з групай невялікіх азярын.