Вы́дрыца[1] (трансліт.: Vydryca, руск.: Выдрица) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Мікалаеўскага сельсавета.
У 27 км на поўнач ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель).
Рака Дулепа (прыток ракі Чачора). У даліне ракі Дулепа створана вадасховішча Чачора[2].
Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель.
Планіроўка складаецца з двух кароткіх, паралельных мерыдыянальных вуліц, забудаваных драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Па пісьмовых крыніцах вядомая з пачатку XIX стагоддзя. У 1816 годзе слабада. Па рэвізіі 1858 года ў валоданні абшарніка Сенажэцкага. Па перапісе 1897 года знаходзіўся хлебазапасны магазін, у Мяркулавіцкай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні.
У 1929 годзе арганізаваны калгас «Зялёны сад», працавала вятрак. Падчас Вялікай Айчыннай вайны загінулі 40 жыхароў. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Шлях Ілліча» (цэнтр — вёска Мікалаеўка). Да 28 ліпеня 1964 года вёска ўваходзіла ў склад Меркулавіцкага сельсавета[3].