Ваўкавыскі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Расійскай імперыі ў канцы XVIII — пачатку XX ст.
Утвораны пасля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795.
Уваходзіў у склад Слонімскай, Літоўскай, а з 1801 — Гродзенскай губерні.
Павятовы цэнтр — горад Ваўкавыск. Плошча павета 3413,2 кв. вярсты, насельніцтва 149 678 чал. (1897).
У 1921 г. Ваўкавыскі павет паводле Рыжскага міру трапіў у склад Польшчы, дзе замест яго быў створаны новы Ваўкавыскі павет.
Воласці
У склад Ваўкавыскага павета ўваходзіла 25 валасцей:
- Баярская
- Біскупцоўская
- Вільчукоўская
- Вярэйкаўская
- Гарнастаеўская
- Дабравольская
- Зэльвенская
- Зэльзінская
- Ізабелінская
- Крамяніцкая
- Лыскоўская
- Мыжэрыцкая
- Мсцібаўская
- Падароская
- Поразаўская
- Пянюгаўская
- Пяскоўская
- Роская
- Самаравіцкая
- Свіслацкая
- тарачманоўская
- Тарнопальская
- Шылавіцкая
- Шымкоўская
- Юшкаўская
Пазней Вільчукоўская і Гарнастаеўская воласці перайменаваныя ў Свянтыцкую Ялуўскую.
Мястэчкі
У павеце трынаццаць мястэчак:
Таксама 6 сёл, 437 вёсак і 348 дробных населеных пунктаў (1889).