Share to: share facebook share twitter share wa share telegram print page

Васіль Юр’евіч Друцкі-Талачынскі

Васіль Юр’евіч Друцкі-Талачынскі
староста гомельскі[d]
з 27 сакавіка 1536
староста аршанскі
13 лютага 1538 — 1547
Папярэднік Фёдар Іванавіч Заслаўскі[d]
Пераемнік Андрэй Іванавіч Друцкі-Азярэцкі

Нараджэнне каля 1480
Смерць не раней за 4 красавіка 1546 і не пазней за 5 мая 1547
Род Друцкія-Талачынскія[1]
Бацька Юрый Міхайлавіч Шышаўскі[d][2]
Жонка Марыя Багданаўна Заслаўская[d][3][4][…]

Васіль Юр’евіч Друцкі-Талачынскі (каля 1480 — 1546) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія

Паходзіў з княжацкага роду Друцкіх-Талачынскіх герба «Друцк». Сын Юрыя (? — пасля 1522).

Стараста гомельскі (1536), аршанскі (1538), валодаў Талачыном, часткай Басеі і Шышавам, у сладчыну па родзічу Дзмітрыю Пуцяцічу набыў таксама Радчу, Стараселле і Коханава ў Друцкім княстве.

Не пакінуў нашчадкаў, яго ўладанні былі падзелены паміж удавой, Марыяй Багданаўнай Заслаўскай (пазней — жонка І. Гарнастая), сёстрамі Людмілай (жонка Ю. Храптовіча) і Настассяй (жонка Р. Гарасімовіча).

Літаратура

Спасылкі

  1. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 61, 537–539.
  2. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 61, 537.
  3. Сліж Н. Сям’я Івана Гарнастая, падскарбія ВКЛ // Białoruskie Zeszyty HistoryczneБеласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 2012. — вып. 38. — С. 25. — ISSN 1232-7468
  4. Князі Друцкія-Горскія ў Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVIII стст. / пад рэд. В. У. Галубовіч, С. А. Рыбчонак, А. І. Шаланда — 2016. — С. 69. — 400 с. — ISBN 978-985-90380-3-7
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya