Аграгарадок
Варонча
Варонча на карце Беларусі ±
|
|
Варо́нча[1] (трансліт.: Varonča, руск.: Воронча) — аграгарадок у Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Райцаўскага сельсавета. Насельніцтва 422 чал. (2000).
Гісторыя
Першыя пісьмовыя згадкі пра Варончу як сяло і маёнтак Наваградскага павета датуюцца XVII ст. У 1666 мясцовасць перайшла ў валоданне ваяводы берасцейскага Стэфана Курча. У гэты час тут дзейнічалі вадзяны і ветраны млыны.
У другой палове XVIII ст. у Варончы з'явіўся комплекс збудаванняў, у які ўваходзілі два палацы, касцёл, скарбніца, флігелі, гаспадарчыя пабудовы, невялікі парк.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай Варонча апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Цырынскай воласці Наваградскага павета. Станам на 1799 тут было 23 дымы. У розны час мясцовасць знаходзілася ва ўладанні Несялоўскіх, Кабылінскіх, Мержаеўскіх, Любанскіх. У 1807 у якасці намесніка ўладальніка ў маёнтку знаходзіўся этнограф і фалькларыст Зарыян Даленга-Хадакоўскі. Станам на 1858 у маёнтак уваходзілі двор Варонча, вёскі Літараўшчына, Раманы, Бабонеўка, Плужыны, Равіны, Русацін. Тут спыняліся Адам Міцкевіч, Ян Чачот (6 ліпеня 1796 яго хрысцілі ў мясцовым касцёле). У 1898 адзін з палацаў перабудавалі пад бровар. Паводле вынікаў перапісу (1897) у маёнтку было 115 жыхароў, касцёл Святой Ганны, хлебазапасны магазін, вінакурны завод, вадзяны млын, карчма.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Варонча апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Цырынскай гміне Наваградскага павета і ваяводства. Станам на верасень 1921 тут было 15 двароў, 184 жыхары[2].
У 1939 Варонча ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 зрабілася цэнтрам Варанчэўскага сельсавета Валеўскага, з 25 лістапада 1940 Карэліцкага раёна Баранавіцкай вобласці. У вёсцы адкрылася беларуская сямігодка.
У Другую сусветную вайну ў 1943 савецкія партызаны спалілі касцёл, а таксама сядзібу разам з усімі насельнікамі — 3 дарослымі людзьмі і іхнымі малалетнімі дзецьмі (пакінулі жывым толькі сляпога сына, які не з’ехаў у Польшчу, а жыў у Варончы да 1989). Пра гэта ў 2008 Юрый Гаўрулёў на заказ Белсата зняў дакументальны фільм «Край светлых мрояў».
21 жніўня 1989 года Варанчэўскі сельсавет скасаваны, вёска ўвайшла ў склад Цырынскага сельсавета[3]. З 28 верасня 1995 года цэнтр Варанчэўскага сельсавета.
У 2017 годзе Варанчанскі сельсавет скасаваны, і Варонча ўвайшла ў склад Райцаўскага сельсавета[4].
- Даўнія графічныя выявы мястэчка
-
Сядзіба Любанскіх.
Н. Орда,
1876
-
Касцел Св. Ганны
-
Палац
-
Палац (іншая версія)
Славутасці
Страчаная спадчына
Галерэя
У літаратуры і мастацтве
Зноскі
Літаратура
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Карэліцкага р-на. — Мн.: «Ураджай», 2000. — 645 с. ISBN 985-04-0347-0.
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Аграгарадкі | |
---|
Вёскі | |
---|