Share to: share facebook share twitter share wa share telegram print page

Валянцін Уладзіміравіч Міхневіч

Валянцін Уладзіміравіч Міхневіч
Нараджэнне 24 кастрычніка 1966(1966-10-24) (58 гадоў)
Ваенная служба
Званне
Генерал-маёр
Генерал-маёр
Узнагароды
ордэн «За службу Радзіме» III ступені медаль «За бездакорную службу» I ступені медаль «За бездакорную службу» II ступені медаль «За бездакорную службу» III ступені

Валянцін Уладзіміравіч Міхневіч (нар. 24 кастрычніка 1966, Мінск) — беларускі палітык. Генерал-маёр міліцыі.

Біяграфія

Скончыў Ташкенцкую вышэйшую школу Міністэрства ўнутраных спраў СССР па спецыяльнасці «Правазнаўства».

Службу ў органах унутраных спраў пачаў з пасады міліцыянера палка міліцыі па ахове будынкаў і аб’ектаў. Праходзіў службу ў органах унутраных спраў г. Мінска і Мінскай вобласці, быў начальнікам галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, узначальваў упраўленне ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама, быў першым намеснікам Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь — начальнікам крымінальнай міліцыі.

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме» III ступені, медалём «За бездакорную службу» I, II і III ступені[1].

Зноскі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya