прэмія імя У. І. Пічэты
Валянцін Навумавіч Рабцэвіч (26 лютага 1934 в. Красная, Кіраўскі раён — 29 мая 2008, Мінск) — беларускі гісторык, нумізмат, археолаг. Доктар гістарычных навук (1996), прафесар (1997). Спецыяліст па гісторыі грашовага абарачэння ў ВКЛ і Каралеўстве Польскім. Лічыцца адным з заснавальнікаў беларускай нумізматычнай школы.
Скончыў у 1957 годзе гістарычны факультэт БДУ. У 1957—1959 — супрацоўнік арганізацыйнай групы Дзяржаўнага музея БССР. У 1959—1963 гадах вучыўся ў аспірантуры Дзяржаўнага Эрмітажу СССР пад кіраўніцтвам доктара гістарычных навук І. Г. Спаскага.
У 1964 абараніў у Ленінградскім аддзяленні Інстытута археалогіі АН СССР кандыдацкую дысертацыю па тэме «Тапаграфія манетных скарбаў на тэрыторыі Беларусі»[2].
З 1963 працаваў на гістарычным факультэце БДУ, спачатку выкладчыкам, з 1970 — дацэнтам кафедры гісторыі старажытнага свету і сярэдніх вякоў, з 1973 — кафедры археалогіі, этнаграфіі і дапаможных дысцыплін БДУ, з 1997 — прафесар.
У 1996 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Расійска-„польскія“ манетныя эмісіі эпохі Пятра I»[2].
Вывучаў гісторыю грашовага звароту ВКЛ і Кароны, тапаграфію манетных скарбаў на Беларусі. Аўтар класічных манаграфій «О чем рассказывают монеты», «Нумизматика Беларуси», «Российско-польские монетные эмиссии эпохи Петра I», больш 70 навуковых прац і 300 навукова-папулярных артыкулаў у перыёдыцы і энцыклапедычных выданнях.
На аснове ўласнай калекцыі манет стварыў нумізматычны кабінет БДУ. Прадстаўляў Беларусь у Нумізматычнай камісіі Нацыянальнага камітэта гісторыкаў СССР.
Дзякуючы яго намаганням на Беларусі засталася частка ўнікальнага грашова-рэчавага скарбу 15 ст. (сярод рэчаў г.зв. «пояс Вітаўта»).
Удзельнічаў у вывучэнні і раскопках археалагічных помнікаў:
Лаўрэат прэміі імя У. І. Пічэты (БДУ). Залаты знак Польскага нумізматычнага таварыства[2].