«Вайна́ пад стрэ́хамі» (руск.: Война под крышами) — беларускі мастацкі фільм рэжысёра Віктара Турава, зняты на кінастудыі «Беларусьфільм» у 1967 годзе.[1]
Пасля захопу значнай часткі СССР нямецкімі войскамі Ганна Корзун — загадчыца аптэкі — пачынае дапамагаць партызанам, перадаючы ім медыкаменты і інфармацыю. Кожны дзень рызыкуючы сабою і сваімі дзецьмі, Ганна ні на імгненне не засумнявалася ў правільнасці свайго рашэння. А калі небяспека быць выкрытай устае ў поўны рост, яна са сваімі сынамі сыходзіць у лес да партызанаў.