Бялыніцкі касцёл і кляштар кармелітаў

Славутасць
Бялыніцкі касцёл і кляштар кармелітаў
Касцёл на малюнку Н. Орды, 1873
Касцёл на малюнку Н. Орды, 1873
53°59′40″ пн. ш. 29°42′31″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль архітэктура барока[d]
Дата заснавання 1624
Будаўніцтва 17421763 гады
Стан Знішчаны
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бялыніцкі касцёл і кляштар кармелітаў — колішні рымска-каталіцкі сакральны комплекс у г.п. Бялынічы, Магілёўская вобласць. Адзін з найбагацейшых у Вялікім Княстве Літоўскім. У кляштары знаходзіўся цудатворны абраз Божай Маці, шанаваны хрысціянамі розных канфесій. Праз шматлікія працэсіі і паломніцтвы да яго Бялынічы зваліся «Беларускай Чэнстаховай»[1].

Гісторыя

Заснаваны ў 1624 годзе канцлерам вялікім літоўскім Львом Сапегам. Пазней апекунамі кляштара былі ўладальнікі Бялынічаў Агінскія. У 1634 годзе невядомы мастак намаляваў тут абраз Маці Божай, які знік у Магілёве ў Вялікую Айчынную вайну. У сярэдзіне XVIII ст. першапачатковыя драўляныя будынкі заменены мураванымі. Касцёл y стылі позняга барока пабудаваны ў 17421763 гг[2].

Улады Расійскай імперыі закрылі кляштар у 1832 годзе, статус касцёла быў паніжаны да парафіяльнага[2]. У 1877 годзе у будынках былога кармеліцкага кляштара быў размешчаны Бялыніцкі манастыр Раства Багародзіцы, які існаваў да 1918 года. Колькасць манахаў дасягала 40 чалавек (на пачатку XX ст). Да Бялыніцкага манастыра быў прыпісаны і пазаштатны Мсціслаўскі Тупічэўскі манастыр. У храме захоўваўся цудатворны абраз Маці Божай, які застаўся ад кармелітаў[3].

Касцёл у 1941 годзе

У 1930-я гады ператвораны ў клуб, пры гэтым разбураны купал і фасад. Пасля вайны выкарыстоўваўся як кінатэатр, потым — склад. Касцёл узарваны ў 1960-я гады[2]. У корпусе кляштара некаторы час была школа, узарваны ў 1970-я гады, каб пабудаваць на яго месцы гандлёвы цэнтр.

Архітэктура

У комплекс уваходзілі Успенскі касцёл, Т-падобны ў плане корпус кляштара (размаляваны фрэскамі), мураваная агароджа з уваходнай брамай, званіца, вежа з гадзіннікамі[2].

Касцёл

Касцёл уяўляў сабой трохнефаную крыжова-купальную базіліку з трансептам, даўжынёй 43 м, шырынёй 22, вышыня да скляпення 18 м[2]. Багата дэкарыраваны ордарнымі элементамі і скульптурамі галоўны фасад падзяляўся па гарызанталі на тры ярусы, раскрапаваныя антаблементамі, па вертыкалі — на пяць частак вязкамі пілястраў. Сярэдняя частка завяршалася фігурным франтонам, бакавыя — масіўнымі валютамі, прамежкавыя — вежамі, накрытымі гранёнымі купалкамі. Над уваходам з вялікім арачным парталам быў балкон з балюстрадай і акно ў ляпным абрамленні[2].

Інтэр’ер касцёла быў багата аздоблены драўлянай і стукавай скульптурай, а таксама сюжэтнымі размалёўкамі[2].

Роспісы

Аўтарства трох кармеліцкіх храмаў у Бялынічах, Магілёве і Мсціславе належыць адным і тым жа асобам. З кармеліцкіх фінансавых дакументаў вядома, што цыкл кампазіцый у бялыніцкім кляштары належыць пэндзлю мастака Юзафа, які пазней выправіўся на працу ў Магілёў. Аднесці роспісы мсціслаўскага касцёла да тых жа мастакоў можна на падставе стылістычнага падабенства жывапісу і аздаблення, супадзення па часе выканання[4].

Вядома, што «мастак пан Юзаф» быў запрошаны кармелітамі ў Бялынічы менавіта для выканання дэкарацый з нагоды ўрачыстай каранацыі абраза[4].

Фрэска «Перамяненне Пана» ў экспазіцыі Магілёўскага абласнога мастацкага музея

З роспісаў кармеліцкага манастырскага комплексу да нашых дзён захаваліся толькі фрагменты жывапісу, знятыя рэстаўратарамі са сцен лесвічнай клеткі кляштара ў 1978 г. перад тым, як будынак быў узарваны[4].

Мастак-рэстаўратар Уладзімір Ракіцкі так успамінаў пра выратаванне фрэсак[5]:

" У Бялынічах была страшная гісторыя. Вось гэткімі днямі нас пасля Новага году выклікалі туды. Там данішчалі ўнікальны велізарны сабор і кляштар кармелітаў. Ён быў як цэлы горад… Мы хацелі пакінуць хоць гэтыя аскабалкі, закансерваваць, як напамін. Але зруйнавалі. Заставалася руіна, і ў ёй выявілі старасвецкія роспісы. Хацелі ўсё зносіць, але, нешта пабачыўшы на сценах, усё ж выклікалі нас. І вось мы паехалі туды ўзімку. Самае апошняе, што мы маглі зрабіць — гэта зняць жывапіс са сценаў ужо прысуджанага да знішчэння помніка дойлідства. Мы той жывапіс уратавалі. Знялі яго з чатырох сценаў і плафона й пераходу. Там была такая цікавая лесвіца, пераход ад кляштарных келляў у сабор. Там былі гэткія сюжэты пераўтварэння, як сон Якуба пра лесвіцу ў неба — нясенне Крыжа. Менавіта гэткія сюжэты, прыдатныя для выяваў па доўгім пераходзе, калі чалавек уздымаецца прыступка за прыступкай. І мы іх збераглі. "

Рэстаўратар Юрый Маліноўскі, які займаўся падрыхтоўкай да экспанавання знятых у Бялынічах роспісаў, адзначаў, што граф’я (след ад пераводу на тынк малюнка з папярэдне падрыхтаванага кардону) сустракаецца там выключна на фрагментах дэкаратыўнага аздаблення, самі ж выявы персанажаў намаляваны непасрэдна па тынку[4].

Сёння частка адрэстаўраваных фрэскавых кампазіцый з лесвічнай клеткі бялыніцкага кляштара захоўваецца ў музеі імя П. Масленікава ў Магілёве, частка — у Бялынічах[4].

На думку мастацтвазнаўца Катажыны Шаўрук кампазіцыя «Перамяненне Пана» з лесвічнай клеткі ў Бялынічах амаль цалкам супадае з вырашэннем таго ж сюжэта ў галоўным нефе архікафедральнага касцёла Святых Янаў у Любліне. Аўтарам роспісаў люблінскага касцёла з’яўляецца мараўскі мастак Юзаф Маер. У сваіх працах Ю. Маер выкарыстоўваў і надпісы на іўрыце, як і «мастак Юзаф», які распісваў бялыніцкую гадзіннікавую вежу. Шаўрук дапускае, што Ю. Маер быў тым самым запрошаным кармелітамі ў Бялынічы мастаком[4].

Зноскі

  1. Насевіч В. Бялынічы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. С. 166.
  2. а б в г д е ё Бялыніцкі касцёл і кляштар кармелітаў // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  4. а б в г д е Праблема вызначэння аўтарства кармеліцкіх роспісаў Магілёўшчыны: новыя звесткі / Шаўрук К. С. // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі : [зборнік артыкулаў] / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Дзяржаўная навуковая ўстанова «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры», філіял «Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы». — 2022. ― Вып. 32. ― С. 151―158
  5. Уладзімер Ракіцкі: «У Бялынічах была страшная гісторыя» . Наша Ніва (24 студзеня 2000). Праверана 16 красавіка 2024.

Літаратура

Спасылкі

Read other articles:

Standardized script for the Tai Dam, Thai Song, Tai Dón and Tai Daeng languages For the Unicode block, see Tai Viet (Unicode block). Tai Vietꪎꪳ ꪼꪕScript type Abugida Time period16th century-present[1]Directionleft-to-right LanguagesTai Dam, Tai Daeng, Tai Dón, Thai Song and Tày TacRelated scriptsParent systemsProto-Sinaitic alphabet[a]Phoenician alphabet[a]Aramaic alphabet[a]BrāhmīTamil-BrahmiPallavaOld KhmerSukhothaiTai VietISO 15924ISO 15924Tavt (359), ​...

 

Dieser Artikel behandelt den Billy-Wilder-Film. Siehe auch: 1, 2 oder 3 bzw. Eins, zwei, drei – aus. Film Titel Eins, zwei, drei Originaltitel One, Two, Three Produktionsland USA Originalsprache Englisch,Deutsch Erscheinungsjahr 1961 Länge 108 Minuten Altersfreigabe FSK 6[1] Stab Regie Billy Wilder Drehbuch Billy WilderI.A.L. Diamond Produktion Billy Wilderfür Mirisch Corporationund United Artists Musik André Previn Kamera Daniel L. Fapp Schnitt Daniel Mandell Besetzung Jame...

 

Легка атлетикаБіг на 1500 метрів Якоб ІнгебрігтсенУмови проведенняМісце на відкритому повітріПоверхня стадіонРекорди (чоловіки)світу Гішам ель Герруж3.26,00 (1998)Європи Якоб Інгебрігтсен3.27,14 (2023)України Іван Гешко3.30,33 (2004) Рекорди Європи з бігу на 1500 метрів визнаються Європе...

Fighter aircraft family This article includes a list of general references, but it lacks sufficient corresponding inline citations. Please help to improve this article by introducing more precise citations. (April 2020) (Learn how and when to remove this template message) He 112 Role FighterType of aircraft Manufacturer Heinkel Designer Günter brothers First flight September 1935 Status retired Primary users LuftwaffeSpanish Air ForceRoyal Hungarian Air ForceRoyal Romanian Air Force Num...

 

This article has multiple issues. Please help improve it or discuss these issues on the talk page. (Learn how and when to remove these template messages) This biography of a living person needs additional citations for verification. Please help by adding reliable sources. Contentious material about living persons that is unsourced or poorly sourced must be removed immediately from the article and its talk page, especially if potentially libelous.Find sources: Mark Warschauer –...

 

T-37 Spähpanzer Amphibischer leichter Spähpanzer T-37 Allgemeine Eigenschaften Besatzung 2 Länge 3,73 m Breite 1,94 m Höhe 1,84 m Masse 3,2 Tonnen Panzerung und Bewaffnung Panzerung ca. 4–8 mm Hauptbewaffnung 1 × 7,62-mm-MG DT Beweglichkeit Antrieb 4-Zylinder-Ottomotor aus Lkw GAZ-AA29 kW (40 PS) Federung Schraubenfeder Geschwindigkeit 55 km/h Leistung/Gewicht 9,06 kW/t (12,5 PS/t) Reichweite 185 km Der T-37 war ein sowjetischer amphibischer Spähpanzer, der ab Herbst 1933 hergestellt ...

ترانسافيا Transavia     إياتاHV إيكاوTRA رمز النداءTRANSAVIA تاريخ الإنشاء 1966 الجنسية هولندا  بداية النشاط 17 نوفمبر 1966 المراكز مطار كوبنهاغنمطار إندهوفنمطار باريس أورليمطار روتردام لاهاي المطارات الرئيسية مطار سخيبول أمستردام مدن التركيز أمستردامباريسكوبنهاغن أفرع أخرى ترا

 

Artikel ini membutuhkan rujukan tambahan agar kualitasnya dapat dipastikan. Mohon bantu kami mengembangkan artikel ini dengan cara menambahkan rujukan ke sumber tepercaya. Pernyataan tak bersumber bisa saja dipertentangkan dan dihapus.Cari sumber: Taksi udara – berita · surat kabar · buku · cendekiawan · JSTOR (September 2009) Sebuah taksi udara adalah sebuah pesawat sewaan penumpang atau kargo yang beroperasi tergantung permintaan. Regulasi Di Amerika...

 

Yaita 矢板市Kota BenderaLambangLokasi Yaita di Prefektur TochigiNegara JepangWilayahKantōPrefektur TochigiPemerintahan • Wali kotaJun'ichirō SaitōLuas • Total170 km2 (70 sq mi)Populasi (Oktober 1, 2015) • Total33.354 • Kepadatan196,2/km2 (5,080/sq mi)Zona waktuUTC+09:00 (JST)Kode pos329-2192Simbol  • PohonStewartia pseudocamellia • BungaRhododendron japonicum • Bur...

American baseball player (1933–2020) Baseball player J. W. PorterPorter with Cleveland in 1958Catcher / OutfielderBorn: (1933-01-17)January 17, 1933Shawnee, Oklahoma, U.S.Died: October 11, 2020(2020-10-11) (aged 87)Jupiter, Florida, U.S.Batted: RightThrew: RightMLB debutJuly 30, 1952, for the St. Louis BrownsLast MLB appearanceSeptember 27, 1959, for the St. Louis CardinalsMLB statisticsBatting average.228Home runs8Runs batted in62 Teams St. Louis Browns (...

 

This article relies largely or entirely on a single source. Relevant discussion may be found on the talk page. Please help improve this article by introducing citations to additional sources.Find sources: Ilsa, Harem Keeper of the Oil Sheiks – news · newspapers · books · scholar · JSTOR (December 2015) 1976 Canadian filmIlsa, Harem Keeper of the Oil SheiksPromotional film posterDirected byDon EdmondsWritten byLangston StaffordProduced byDon EdmondsStar...

 

Seaside resort in South, IsraelEin Bokek עֵין בּוֹקֵק‎عين بوقيقSeaside resortEin BokekCoordinates: 31°12′N 35°21.75′E / 31.200°N 35.36250°E / 31.200; 35.36250CountryIsraelDistrictSouthRegional councilTamarWebsitewww.einbokek.com Ein Bokek (Hebrew: עֵין בּוֹקֵק) is a hotel and resort district on the Israeli shore of the Dead Sea, near Neve Zohar. It is under the jurisdiction of the Tamar Regional Council. History Archaeologica...

Si ce bandeau n'est plus pertinent, retirez-le. Cliquez ici pour en savoir plus. Cet article concernant l'histoire militaire doit être recyclé (janvier 2020). Une réorganisation et une clarification du contenu paraissent nécessaires. Améliorez-le, discutez des points à améliorer ou précisez les sections à recycler en utilisant {{section à recycler}}. Si ce bandeau n'est plus pertinent, retirez-le. Cliquez ici pour en savoir plus. Cette section ou cet article est une traduction incom...

 

The MV Kavaratti is a cruise ship that operates between the city of Kochi and the Lakshadweep islands.[1] The ship was built in Hindustan shipyard Limited, Visakhapatnam and is painted white. MV Kavaratti is a Cruise Ship which provides service between Kochi and Lakshadweep MV Kavaratti, was designed especially for the Lakshadweep Islands to promote tourism. The 120 meter long ship with a total carrying capacity of 700 passengers and 200 tons of cargo is the largest passenger vessel e...

 

Type of official in Old Japan Reconstruction of the residence of the North Edo machi-bugyō in present-day Tokyo. Bugyō (奉行) was a title assigned to samurai officials during the feudal period of Japan. Bugyō is often translated as commissioner, magistrate, or governor, and other terms would be added to the title to describe more specifically a given official's tasks or jurisdiction. Pre-Edo period In the Heian period (794–1185), the post or title of bugyō would be applied only to an ...

Healthcare organization in Cambridge, United Kingdom The Royal Papworth Hospital NHS Foundation Trust (formerly the Papworth Hospital NHS Foundation Trust) is an NHS foundation trust based in Cambridge, United Kingdom. It runs the Royal Papworth Hospital on the Cambridge Biomedical Campus. The Trust achieved foundation status on 1 July 2004.[1] References ^ Royal Papworth Hospital NHS Foundation Trust (PDF). Care Quality Commission. Retrieved 1 July 2020. External links Official websi...

 

American sportscaster and announcer This biography of a living person needs additional citations for verification. Please help by adding reliable sources. Contentious material about living persons that is unsourced or poorly sourced must be removed immediately from the article and its talk page, especially if potentially libelous.Find sources: Bob Carpenter sportscaster – news · newspapers · books · scholar · JSTOR (April 2021) (Learn how and when...

 

Markus Thormeyer Nazionalità  Canada Altezza 197 cm Nuoto Specialità Dorso, stile libero Società HPC-Vancouver Carriera Nazionale  Canada Palmarès  Canada Competizione Ori Argenti Bronzi Mondiali 0 0 1 Mondiali in vasca corta 0 0 1 Giochi panamericani 0 1 0 Giochi del Commonwealth 0 1 0 Mondiali giovanili 1 0 0 Per maggiori dettagli vedi qui Statistiche aggiornate al 19 febbraio 2020 Modifica dati su Wikidata · Manuale Markus Thormeyer (Newmarket, 25 agosto 1997) ...

  لمعانٍ أخرى، طالع ميم (توضيح).   هذه المقالة عن الحرف الهجائي. لوحدة المعلومات الثقافية، طالع ميم (وحدة). ممعلومات عامةجزء من أبجدية عربيةأبجدية فارسيةأبجدية أردية الاسم الأصل مِيم (بالعربية) مظهر لـ ميم ل نون تعديل - تعديل مصدري - تعديل ويكي بيانات ميم خط رسم م‍ ‍...

 

Japanese model and actress Koyuki小雪2019BornKoyuki Kato (加藤 小雪) (1976-12-18) December 18, 1976 (age 47)Zama, Kanagawa, JapanEducationTokyo Women's Medical UniversityOccupation(s)Actress, modelYears active1995–presentAgent(s)Avex VanguardFlaMmeKnown forKimi wa Petto (2003 drama) The Last Samurai (2003 film) Pulse (2001 film)Height1.70 m (5 ft 7 in)Spouse Kenichi Matsuyama ​(m. 2011)​Children3 Koyuki Kato (加藤 小雪, Ka...

 

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!