Званіцы, узведзеныя на паўночным захадзе Еўропы ў 11-17 стст., былі не проста архітэктурнымі аб’ектамі ў раманскім, гатычным ці барочным стылях, але і сімваламі грамадзянскіх свабод. Горад узводзіў сваю званіцу пасля атрымання незалежнасці ад камуны. Раней над звычайнай гарадской забудовай маглі ўзвышацца толькі царкоўныя званіцы ці вежы замка як знакі ўлады царквы і феадалаў.
Нумары ў спісе адпавядаюць прыведзеным у спісе ЮНЕСКА ID 943/943bis.[1]