Бенгт Самуэльсан нарадзіўся ў шведскім партовым горадзе Хальмстад. Яго бацькі былі Крысціна і Андэрс Самуэльсаны. Пасля заканчэння мясцовай школы паступіў у медыцынскі каледж Лундскага ўніверсітэта, дзе стаў працаваць у даследчай лабараторыі Сунэ Бергстрэма, прафесара фізіялагічнай хіміі. У 1958 годзе Самуэльсан разам з даследчай групай Бергстрэма перайшоў у Каралінскі інстытут у Стакгольме, дзе актыўна вывучаў медыцыну і біяхімію.
Даследуючы метабалізмхалестэрыну і прадукты трансфармацыі арахідонавай кіслаты, Самуэльсан адкрыў і ахарактарызаваў сярод гэтых прадуктаў, такія важныя кампаненты як простагландзіны, тромбаксаны і лейкатрыены. Вылучыў і ўстанавіў хімічную структуру і біяхімічныя якасці некаторых простагландзінаў і звязаных з імі біялагічна актыўных рэчываў. Паказаў іх утварэнне з арахідонавай кіслаты, а таксама, што арахідонавая кіслата і ферментатыўныя сістэмы ўтварэння простагландзінаў ёсць ва ўсіх ядзерных клетках жывёльных арганізмаў.
Raju, T N (1999), «The Nobel chronicles. 1982: Sune Karl Bergström (b 1916); Bengt Ingemar Samuelsson (b 1934); John Robert Vane (b 1927)», Lancet 354 (9193): 1914, 1999 Nov 27, PMID 10584758