«Белая вежа» — беларускі міжнародны тэатральны фестываль, які штогод праходзіць у Брэсце[1]. Заснаваны ў 1996 годзе ў Камянцы (Брэсцкая вобласць).
З’яўляецца найстарэйшым штогадовым тэатральным фестывалем Беларусі[2]. Яго арганізатарам з’яўляецца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь[3]. Ладзіцца на некалькіх памостках: на 2 у Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы, у абласным грамадска-культурным цэнтры, у парку і на плошчы Леніна. Падчас фестывалю ўручаецца да 10 узнагарод, у тым ліку лялечным тэатрам.
Пераможцы
№ |
Дата |
Спектакль |
Тэатр |
Краіна
|
23 |
2018 г., верасень |
«Як загінуў Гуска» |
Кіеўскі акадэмічны тэатр лялек |
Украіна[4]
|
22 |
2017 г., 8—17 верасня |
«Скрыпка Ротшыльда» |
Маскоўскі тэатр юнага гледача |
Расія[5]
|
21 |
2016 г., 9—16 верасня |
«Чайка» (Яраслаў Федарышын) |
Львоўскі акадэмічны тэатр «Уваскрэсенне» |
Украіна[6]
|
20 |
2015 г., 11—19 верасня |
— |
— |
—
|
19 |
2014 г., 12—19 верасня |
«Кніга Ёва» (Някрошус) |
Тэатр «Мена Фортас» (Вільнюс) |
Літва[7]
|
18 |
2013 г., 7—14 верасня |
|
|
|
17 |
2012 г., 7—14 верасня |
|
|
|
16 |
2011 г., 9—16 верасня |
«Раскіданае гняздо» (Янка Купала) |
Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы |
Беларусь[8]
|
15 |
2010 г., 11—18 верасня |
«Калека з вострава Інішман» (Марцін МакДонах) |
Пермскі тэатр «Каля моста» |
Расія[9]
|
14 |
2009 г., 5—12 верасня |
«Гогаль. Вечары» (Уладзімір Панкоў) |
|
Расія[10]
|
13 |
2008 |
|
|
|
12 |
2007 г., 8—14 верасня |
«Вішнёвы сад» |
Львоўскі тэатр «Уваскрэсенне» |
Украіна[11]
|
11 |
2006 г. |
«Адвечная песня» |
Беларускі дзяржаўны тэатр лялек |
Беларусь[12]
|
10 |
2005 |
|
|
|
9 |
2004 |
|
|
|
8 |
2003 |
|
|
|
7 |
2002 |
|
|
|
6 |
2001 |
|
|
|
5 |
2000 |
«Князь Вітаўт» |
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы |
Беларусь
|
4 |
1999 |
|
|
|
3 |
1998 |
|
|
|
2 |
1997 |
|
|
|
1 |
1996 |
|
|
|
Гісторыя
У 2007 годзе на 13-й «Белай вежы» тэатры з 23 краін спаборнічалі за 13 узнагарод[13].
У верасні 2009 года на 14-м фестывалі выступіла 25 тэатраў з 4 краін Азіі (Азербайджана, Арменіі, Ірана і Таджыкістана) і 5 краін Еўропы, у тым ліку 4 з 5 суседніх: Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны і Малдовы[2]. У верасні 2010 году 15-ы фестываль «Белая вежа» сабраў 37 тэатраў з 21 краіны. Яго арганізатарам ад заснавання выступала Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь[3].
У верасні 2012 года на 17-м фестывалі «Белая вежа» выступілі тэатры з 5 краін Азіі (Азербайджана, Арменіі, Ізраіля, Ірана і Японіі) і 5 краін Еўропы, у тым ліку трох з 5 суседніх: Польшчы, Украіны, Расіі, Малдовы і Эстоніі. Пагатоў з Расіі прыехала 9 тэатральных калектываў[14].
7—14 верасня 2013 года прайшоў 18-ы фестываль «Белая вежа». У ім удзельнічалі 23 тэатры, якія паказалі 24 спектаклі на 8 мовах. Тэатральныя калектывы прыехалі з 13 краін: 4 краін Азіі — Азербайджана, Арменіі, Ізраіля і Японіі; 1 краіны Афрыкі — Егіпта; 8 краін Еўропы, у тым ліку 4 з 5 суседніх — Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны, Грэцыі, Славакіі, Чэхіі і Швецыі. Паказы адбыліся на 5 сцэнах: у 2 залах Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы, абласным грамадска-культурным цэнтры, парку і на плошчы Леніна. Усе білеты распрадалі за 2 тыдні, цэны на якія даходзілі да 200 000 рублёў ($22). Пагатоў арганізацыйны камітэт ажыццявіў адбор да ўдзелу сярод 210 заявак. Найбольшую колькасць спектакляў паставілі тэатры Беларусі і Польшчы[11].
У верасні 2014 года адбыўся 19-ы фестываль, на якіх тэатры з 13 краін паказалі 25 спектакляў. Білеты каштавалі ад 40 000 ($4,42) да 250 000 рублёў[15] ($27,6). На юбілейную 20-ю «Белую вежу» ў 2015 годзе запрасілі 12 пераможцаў мінулых гадоў. Сярод звыш 100 заявак на ўдзел выбралі новыя тэатры. За 9 дзён на 6 пляцоўках паказалі 22 спектаклі з 13 краін, якія наведалі 7,5 тысяч гледачоў. Упершыню ў фестывалі ўдзельнічалі прадстаўнікі Туніса, адкуль прыехаў тэатр «Новы погляд» з пастаноўкай «Д-Сізіф»[1]. Сярод 22 паказаных спектакляў 7 былі беларускімі[16].
9—16 верасня 2016 года на 20-м фестывалі «Белая вежа» выступілі 26 тэатраў з 17 краін. Сярод іх упершыню выступіла тэатральная трупа з Туркменістана (Дзяржаўны рускі драматычны тэатр). Білеты каштавалі ў сярэднім 10 дэнамінаваных рублёў ($5) і пакрылі звыш 70 % выдаткаў на фестываль. Рэшту забяспечылі спонсары і бюджэт Брэсцкай вобласці[17]. У верасні 2017 года на 22-м фестывалі паказалі 28 спектакляў з 14 краін. З іх 11 атрымалі дыпломы[5].
За 23 гады існавання фестывалю «Белая вежа» ў Брэсце яго ўдзельнікамі сталі тэатры з 58 краін, у тым ліку з Афрыкі (Алжыр і Туніс) і Паўднёвай Амерыкі (Венесуэла)[18].
Зноскі
Спасылкі