Беларуская федэрацыя футбола (БФФ) — грамадская арганізацыя, якая займаецца правядзеннем футбольнага першынства і падрыхтоўкай зборных Беларусі па футболе.
У пачатку 2020 года, падчас пандэміі COVID-19, калі ўсе еўрапейскія чэмпіянаты і большасць сусветных былі спынены, кіраўніцтва АБФФ прыняло рашэнне чэмпіянат Беларусі працягваць[2]. У далейшым асобныя матчы пераносіліся ў сувязі з успышкамі хваробы ў камандах, але не заўсёды: напрыклад, некалькі футбалістаў брэсцкага «Дынама» былі вымушаны гуляць з COVID-19 супраць «Смалявічаў» (16-ы тур) і гродзенскага «Нёмана» (18-ы тур)[3].
У жніўні 2021 года падчас пратэстаў у краіне кіраўніцтва АБФФ не дазваляла масава збірацца заўзятарам у Мінску: адбыліся пераносы гульняў 21-га тура чэмпіяната Беларусі сталічных клубаў «Дынама» і «Мінск»[4]; пазней матчы праходзілі без гледачоў[5].
Вясной 2020 года УЕФА зрабіла заяву, што выплаціць кожнай асацыяцыі, у т.л. АБФФ, 4,3 млн еўра[6]. Аднак, ці атрымала федэрацыя грошы, і калі так, то на што яны былі зрасходаваны, невядома.
За 2019 — першую палову 2021 гадоў пры старшынстве Базанава на пасадзе старшыні нацыянальная зборная правяла 24 матчы, з якіх 7 перамог, 3 нічыі і 14 паражэнняў. У перыяд кіраўніцтва Уладзіміра Базанава 5 прафесійных футбольных клубаў спынілі існаванне.
Скандалы
У красавіку 2021 года адзін з намеснікаў старшыні федэрацыі Міхаіл Юр’евіч Ботнікаў быў спынены супрацоўнікамі ДАІ, якія зафіксавалі алкагольнае ап’яненне (1,3 праміль). Быў складзены пратакол па ч.2 арт. 18.15 КоАП Рэспублікі Беларусь.
Структура АБФФ
У адпаведнасці з палажэннямі Статута АБФФ акрамя Канферэнцыі, як вышэйшага органа, органы Асацыяцыі падпадзяляюцца на некалькі груп.
Кіруючыя органы:
Выканаўчы камітэт (Выканкам);
Бюро Выканаўчага камітэта (Бюро Выканкама);
Старшыня.
Дысцыплінарныя і юрысдыкцыйных органы:
Футбольны арбітраж;
Апеляцыйны камітэт;
Камітэт кантрольна-дысцыплінарны і па этычных пытаннях;
Камітэт па клубнаму ліцэнзаванню;
Апеляцыйны камітэт па клубнаму ліцэнзаванню;
Камітэт па статусе і пераходах футбалістаў.
Адміністрацыйны орган:
Адміністрацыя АБФФ.
Орган фінансавага кантролю:
Унутраны орган фінансавага кантролю — кантрольна-рэвізійная камісія.