Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі

Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Адрас вуліца Кірава, 8, корп. 6, каб. 708, Мінск, 220030, Беларусь
Тып арганізацыі спартыўная федэрацыя[d]
Кіраўнікі
старшыня Іван Рыгоравіч Ціхан
Заснаванне
18 студзеня 1991
Член у Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый
bfla.eu

Белару́ская федэра́цыя лё́гкай атле́тыкі (БФЛА) — рэспубліканская арганізацыя, якая займаецца развіццём і папулярызацыяй лёгкай атлетыкі ў Беларусі.

Гісторыя

Федэрацыя мае традыцыі ўдзелу ў спаборніцтвах рознага рангу, у тым ліку ў Алімпійскіх гульнях, чэмпіянатах свету і Еўропы. Пачынаючы з 1952 года, калі беларускія лёгкаатлеты ў складзе зборнай каманды СССР прынялі ўдзел у Алімпійскіх гульнях у Хельсінкі, прадстаўнікі БССР былі ўдзельнікамі ўсіх Алімпіяд. За гэты перыяд на Алімпійскіх гульнях беларускімі спартоўцамі заваявана 34 медалі: 6 залатых, 15 сярэбраных і 13 бронзавых. Першую алімпійскі медаль для Беларусі заваяваў лёгкаатлет-кідальнік молата Міхаіл Крываносаў. Самую сенсацыйную перамогу на Алімпійскіх гульнях у складзе суверэннай каманды Рэспублікі Беларусь атрымала ў 2004 годзе ў Афінах у бегу на дыстанцыі 100 метраў Юлія Несцярэнка.

З 1993 года беларускія лёгкаатлеты выступаюць на ўсіх міжнародных спаборніцтвах самастойнай камандай. На чэмпіянаце Еўропы ў 2006 годзе ў Гётэбаргу[ru] беларуская зборная заваявала рэкордную колькасць медалёў — 9.

У 1991 годзе Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі была прынята ў сям’ю Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый (ІААФ). Беларуская федэрацыя праводзіць серыю міжнародных спаборніцтваў з запрашэннем замежных спартсменаў: «Прызы алімпійскіх чэмпіёнаў», «Мемарыял Уладзіміра Булатава» і «Памяці беларускіх лёгкаатлетаў», «Языльская дзесятка».

Усяго ў Рэспубліцы Беларусь налічваецца 138 аддзяленняў лёгкай атлетыкі ДЮСШ і СДЮШАР, у якіх займаецца 31 649 навучэнцаў. Працуе 1 380 трэнераў.[1]

Старшыні

Зноскі

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!